Аўстралійскія Альпы — найвышэйшая горная сістэма ў Аўстраліі. Адна з частак Вялікага Водападзельнага хрыбта. Найвышэйшы пункт — гара Касцюшка, 2230 м, таксама з’яўляецца і найвышэйшым пунктам усяго мацерыка Аўстралія. На паўночна-заходнім схіле бярэ свой пачатак самая працяглая рака Аўстраліі Мурэй. Даўжыня каля 400 км. На тэрыторыі Альпаў створаны некалькі прыродаахоўных зон, у прыватнасці, нацыянальны парк Маунт-Бафала і Касцюшка.
Спасылкі Афіцыйны сайт нацыянальнага парку «Аўстралійскія Альпы»
Катэгорыя:Горныя сістэмы Аўстраліі Катэгорыя:Горы Вікторыі Катэгорыя:Горы Новага Паўднёвага Уэльса