Хемда Бэн-Егуда (; пры нараджэнні — Бейла Ёнас, 4 ліпеня 1873, Дрыса — 25 жніўня 1951, Іерусалім) — ізраільская пісьменніца, перакладчыца. Другая жонка Эліэзэра Бэн-Егуды.
Біяграфія Бэйла Ёнас нарадзілася ў сям’і яўрэйскага пісьменніка і паэта Шлома-Нафталі-Герца Ёнаса і Рыўкі-Леі Барабаш. Была пятым дзіцем з сямі дзяцей. Скончыўшы гімназію, паступіла на вышэйшыя жаночыя курсы. Пасля смерці сваёй старэйшай сястры — , першай жонкі Эліэзэра Бэн-Егуды, выйшла замуж за яго і перасялілася ў Іерусалім.
Па прыбыцці ў Эрэц-Ісраэль пісала апавяданні на іўрыце, артыкулы ў газеце «На-Цві». Дапамагала Эліэзэру Бэн-Егуду ў яго літаратурнай дзейнасці. Шмат зрабіла для падрыхтоўкі публікацыі навуковай і літаратурнай спадчыны Бэн-Егуды.
Пасля смерці Эліэзэра Бэн-Егуды працягнула (сумесна з сынам Егудам) праект «Поўнага слоўніка старажытнага і сучаснага іўрыту».
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Перакладчыкі Ізраіля