«Я ёсць Грут» () — амерыканская серыя анімацыйных кароткаметражных фільмаў, створаных для Disney+ і заснаваных на персанажы коміксаў выдавецтва Marvel Comics Груце і іншых персанажах з кінасусвету Marvel. Рэжысёр — Кірстэн Лепор. Він Дызель зноў агучыў Маленькага Грута.
Прэм’ера першага сезона «Я ёсць Грут» адбылася 10 жніўня 2022 года, серыя стала часткай чацвёртай фазы кінасусвету Marvel. Прэм’ера другога сезона адбылася 6 верасня 2023 года, у межах пятай фазы кінасусвету Marvel.
Спасылкі
Катэгорыя:Серыялы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Мультсерыялы 2022 года Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША