«Мсціўцы» () — элітная каманда супергерояў з коміксаў кампаніі Marvel Comics. Яна была створаная пісьменнікам Стэнам Лі і мастаком Джэкам Кірбі і ўпершыню з’явілася ў коміксе The Avengers #1 у верасні 1963 года.
Мсціўцы, празваныя пасля «самымі магутнымі героямі Зямлі», першапачаткова складаліся з Чалавека-Мураша, Асы, Тора, Жалезнага Чалавека і Халка. Аднак з самага пачатку ў складзе каманды сталі адбывацца змены: Халк неўзабаве пакінуў Мсціўцаў, і да іх далучыўся Капітан Амерыка. Зменлівы склад стаў візітоўкай каманды, хоць некаторая сталасць усё ж такі захоўвалася: Мсціўцы змагаліся з такімі ворагамі, адолець якіх у адзіночку не мог ніводны супергерой — так з’явілася фірмавая фраза: «Мсціўцы, збор!»(). За ўвесь час існавання каманды ў ёй пабывалі людзі, мутанты, робаты, багі, прышэльцы, звышнатуральныя істоты і нават былыя ліхадзеі.
Найвядомейшыя ўдзельнікі каманды
Жалезны чалавек Тор Халк Хэнк Пім Аса Капітан Амерыка Сакалінае Вока Чорная Ўдава Ртуць Пунсовая Ведзьма Віжан Сокал Кэрал Дэнверс Звер Нэмар Чорная Пантэра Жанчына-Халк Баявая машына Жанчына-павук Чалавек-павук
Па-за коміксамі
Фільмы
Мсціўцы Мсціўцы: Эра Альтрона Мсціўцы: Вайна Бясконцасці Мсціўцы: Фінал
Катэгорыя:Коміксы