5-я асобная механізаваная брыгада, 5-я амбр () — вайсковае фармаванне Узброеных Сіл Украіны, створанае спецыяльна для ўдзелу ў ваеннай аперацыі ў Іраку. Місія падраздзялення працягвалася з 11 жніўня 2003 па сакавік 2004.
Гісторыя Сфарміравана на падставе Указа Прэзідэнта Украіны ад 02.06.2003 г. №459 і Пастановы Кабінета Міністраў Украіны ад 05.06.2003 г. №897.
У жніўні з аэрапортаў Барыспаля і Мікалаева ў Кувейт, дзе на амерыканскай перавалачнай базе выраблялася засяроджванне войскаў, адправіліся транспартныя самалёты. Усяго было здзейснена 17 рэйсаў. Неўзабаве 5-я брыгада ўвайшла ў Ірак, размясціўшыся ў горадзе Эль-Кут.
Аснова была размещена ў Эль-Куце, але некаторых сілы накіравалі ў гарады Эс-Сувейра і Бадра.
5-я амбр далучылася да шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтар—Поўдзень». На падраздзяленне ўсклалі задачы па падтрыманні бяспекі ў правінцыі Васіт, абароны гуманітарных місій, патруляванні 120-кіламетровага ўчастка мяжы з Іранам і барацьбы з мясцовымі паўстанцамі. Акрамя таго, украінская брыгада садзейнічала Часовай адміністрацыі кааліцыі, якая ажыццяўляла кіраванне акупаванай краінай, у сферы аднаўленні грамадзянскага парадку. Вайскоўцы рыхтавалі кадры для іракскага корпуса грамадзянскай абароны і трох батальёнаў Дэпартамента памежнай аховы.
У ходзе выканання задач асабісты склад брыгады прымаў удзел у шэрагу аперацый сіл кааліцыі, такіх як «Лонг Стрыт», «Сцюарт», «Чэмберлен», «Абмен дынараў», «Лі», «Каскад».
За час выканання задач на падраздзяленні 5-й амбр было здзейснена 22 напады. Вайскоўцы таксама задушылі 2 пратэстныя дэманстрацыі, канфіскавалі некалькі сотняў адзінак стралковай зброі, затрымалі 12 560 парушальнікаў правапарадку і ірана-іракскай мяжы. Адначасова брыгадай распрацавана і рэалізавана 93 сацыяльна важных праекты на агульную суму больш за 3 мільёны долараў. Спецыялістамі-сапёрамі выяўлена і знішчана каля 150 тысяч бомбаў, мін, боепрыпасаў і снарадаў.
У сакавіку 2004 года 5-ю амбр замяніла 6-я амбр.
Структура Упраўленне падраздзялення складалі штаб (уключаў у сябе аддзел асабістага складу, аператыўны аддзел, разведвальнае аддзяленне, аддзяленне сувязі), аддзел лагістыкі, аддзел узаемадзеяння, фінансава-эканамічная служба і прэс-цэнтр.
У складзе брыгады знаходзіліся 51-ы і 52-і асобныя механізаваныя батальёны (АМБ) разам з 19-м асобным спецыяльным батальёнам (АСБ). Уключаны таксама медыцынская і разведвальная роты.
Першапачаткова меркавалася далучыць да брыгады яшчэ і 19-ы асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (абРХБА), які з красавіка 2003 года знаходзіўся ў Кувейце. Гэта абумоўлівалася заявамі амерыканскіх уладаў у нібыта наяўнасці ў Іраку зброі масавага знішчэння. Улічваючы гэты факт і было прынята рашэнне аб уключэнні батальёна ў склад брыгады. Пераход 19-га абРХБА пад камандаванне камандзіра 5-й амбр павінен быў адбыцца падчас перадыслакацыі брыгады ў Ірак. Праз месяц пасля ўвядзення батальёна ў Кувейт стала ясна, што зброі масавага знішчэння ў краіне няма, таму неабходнасць у далейшым знаходжанні ўкраінскага падраздзялення адпала, і паўстала пытанне аб яго вывадзе.
Асабісты склад Асабісты склад быў наступнымСтруктура 5-й отдельной механизированной бригады: КатэгорыяУпраўленне51-ы амб52-і амб19-ы асбУсягоАфіцэры82707046268Прапаршчыкі31 30 30 19 110Сяржанты42 72 72 39 225Радавыя207358 345 116 1026Усяго362 530 517 220 1629
Камандаванне Кіраўніцтва фарміравання склалі: камандзір брыгады — генерал-маёр Бязлушчанка Сяргей Іванавіч начальнік штаба — падпалкоўнік Нікалаенка Юрый Мікалаевіч (з кастрычніка 2003 года — палкоўнік Мужэнка Віктар Мікалаевіч) камандзір 51-га АМБ — падпалкоўнік Вішнеўскі Алег Вітальевіч начальнік штаба — падпалкоўнік Коваль Аляксандр Мікалаевіч камандзір 52-га АМБ — палкоўнік Масціка Васіль Рыгоравіч начальнік штаба — маёр Кульчанка Генадзь Пятровіч камандзір 19-га АСБ — падпалкоўнік Анішчук Юрый Васільевіч начальнік штаба — падпалкоўнік Кіцула Васіль Сцяпанавіч.
Страты За перыяд сваёй місіі падраздзяленне страціла трох чалавек забітымі, у тым ліку: старшы сяржант Юрый Койдан — 30 верасня 2003 года — ДТЗ; малодшы сяржант Сяргей Суслаў — 11 лістапада 2003 года — неасцярожнае абыходжанне са зброяй; капітан Аляксей Бандарэнка — 18 лістапада 2003 года — самагубства.
Памяць У жніўні 2010 года запрацаваў сайт пра 5-ю брыгаду. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў чэрвені 2007 года на сустрэчы таварышаў па службе. Сайт створаны па ініцыятыве камандзіра падраздзялення Сяргечэя Бязлушчанка, пры падтрымцы грамадскай арганізацыі «Громадська Єдність»Домашняя страница.
Спасылкі Р. Туровец. 5-я отдельная механизированная бригада // Сайт 5-й отдельной механизированной бригады.
Катэгорыя:Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2004 годзе Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны