Ордэн Абдэль Азіза ібн Сауда — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі за грамадзянскія заслугі.
Гісторыя Пра стварэнне ордэна ў гонар першага караля Саудаўскай Аравіі Абдэль Азіза ібн Сауда было абвешчана 20 сакавіка 1971 года. Гэтым жа указам быў заснаваны вышэйшы ордэн Бадра.
Першае ўзнагароджанне ордэнам Абдэль Азіза адбылося ў 1976 годзе.
Статут Ордэнам ўзнагароджваюцца падданыя Саудаўскай Аравіі, а таксама замежнікі за заслугі перад дзяржавай і кіруючай дынастыяй. Узнагароджанне падданых Саудаўскай Аравіі адбываецца строга ад ніжэйшай ступені да вышэйшай, пры гэтым наступнае ўзнагароджанне не можа адбывацца менш чым праз пяць гадоў.
Ступені
Ланцуг ордэна — вышэйшая ступень. Уручаецца кіраўнікам замежных дзяржаў немусульманскага свету. Вялікая стужка — 1 клас. Інсігніі складаюцца з залатога знака на шырокай празплечнай стужцы, залатой зоркі ордэна на левым баку грудзей. 2 клас. Залаты знак на шырокай празплечнай стужцы зваротных колераў, залатая зорка на левым баку грудзей. 3 клас. Срэбраны знак на шыйнай стужцы і залатая зорка на левым баку грудзей. 4 клас. Срэбны знак на шыйнай стужцы і срэбная зорка на левым баку грудзей. 5 клас. Срэбраны знак на шыйнай стужцы. 6 клас. Срэбраны знак на нагруднай стужцы з разеткай. 7 клас. Сэбраны знак на нагруднай стужцы.
Ордэнскія планкі<small>Кавалер 1 класа<small>Кавалер 2 класа<small>Кавалер 3 класа<small>Кавалер 4 класа<small>Кавалер 5 класа<small>Кавалер 6 класа<small>Кавалер 7 класа
Інсігніі Знак ордэна — залатая сяміпрамянёвая зорка, прамяні якой завостраныя і пакрытыя белай эмаллю. Паміж прамянямі залатыя лаўровыя галіны. На зорку накладзены сяміграннік белай і зялёнай эмалі з круглым медальёнам ўнутры. У медальёне надпіс на арабскай мове. Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе паўмесяца рагамі ўверх, двух шабляў, абцяжараных пальмавымі галінамі, падвешваецца да ордэнскай стужцы.
Зорка ордэна аналагічная знаку, але без пераходнага звяна.
Стужка ордэна зялёнага колеру з залатымі палоскамі, адлеглымі ад краю (для ордэна 2 класа — зваротных колераў).
Спасылкі
King Abdulaziz Order of Merit ОРДЭН ЗАСЛУГ КАРАЛЯ АБДЭЛЬ АЗІЗА
Катэгорыя:Ордэны Саудаўскай Аравіі