Партызанская брыгада «Уперад» — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (471 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Барысу Адамавічу Булату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад Брыгада была створана на базе атрадаў: імя Чкалава (арганізаваны ў ліпені 1942 года на базе груп Ф. І. Зайцава, І. М. Палешчука, С. С. Ключніка, І. М. Ляўковіча); імя Аляксандра Неўскага; «Бальшавік» (арганізаваны ў чэрвені 1943); «Гай» (арганізаваны ў маі 1943); «Сібірак» (арганізаваны ў верасні 1943 года на базе добраахвотнікаў-сібіракоў). У красавіку 1944 года на базе атрада імя Аляксандра Неўскага, вылучанага з брыгады была створана партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага.
На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй, у яе склад уваходзілі: атрад імя Чкалава; атрад «Беларускі мсцівец»; атрад «Бальшавік»; атрад «Сібірак».
Камандаванне Камандзіры Б. А. Булат; Ф. Г. Камароў (выконваў абавязкі).
Камісар М. В. Пронькін.
Начальнік штаба М. У. Сабіла.
Гісторыя Партызаны баявымі дзеяннямі зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках Ліда — Маладзечна, Баранавічы — Ліда. У лютым 1944 года на ўчастку Яхімаўшчына — Юрацішкі спалілі 58 вагонаў з ваеннай тэхнікай, спынілі рух на 57 гадзін. Разграмілі 10 нямецкіх апорных пунктаў, у сакавіку правялі 15 баёў, захапілі 15 вінтовак, 2 кулямёты, боепрыпасы. У чэрвені 1944 года падарвалі 580 рэек.
Памяць У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1969 у вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна — абеліск.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе