Тува Семінгсен (, нар. ) — нарвежская спявачка (меца-сапрана, каларатура).
Біяграфія Тува Семінгсен нарадзілася ў Нарвегіі. Навучалася ў ў Осла і Акадэміі оперы ў Капенгагене.
Яна дэбютавала ў 1999 годзе ў ў ролі Керубіна ў «Жаніцьбе Фігара». З 2000 па 2016 год працавала ў Каралеўскім тэатры і спявала ў операх «» Гендэля ў ролі , у «» Расіні ў ролі Анджэліны, у «Севільскім цырульніку» Расіні ў ролі Разіны, у Гендэля ў ролі Патрыі Разміры.
Тува таксама выступала ў (Усходні Сусекс, Вялікабрытанія), у Стакгольмскай каралеўскай оперы (Швецыя), , Рэймскай оперы, Лільскай оперы (Францыя), Нарвежскай оперы. У 2017 годзе яна прыняла ўдзел у пастаноўцы камічнай оперы «Kveiteprinsen» у і Канцэртным холе Крысціянсана.
Тува захапляецца джазам. У 2014 годзе яна выпусціла ў сучаснай джазавай інтэрпрэтацыі шэраг шырока вядомых песень. У якасці запрошанай спявачкі яна выступала з у 2018 годзе пад кіраўніцтвам дырыжоркі Сары Хікс з праграмай музычных тэм з шэрагу кінакарцін: спагеці-вестэрны «доларавай трылогіі» і гангстарскія фільмы.
Тува была запрошанай артысткай у чэрвені 2020 года ў дацкім прадстаўленні «Divas and Diamonds» з музыкантамі Дацкага нацыянальнага сімфанічнага аркестра, «DR Big Bandet» і «DR VokalEnsemblet».
Крыніцы
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Нарвегіі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мецца-сапрана