Сядзіба Хлюсціных — сядзібна-паркавы комплекс у маёнтку Выдрыца, цяпер у межах Арэхаўска Аршанскага раёна.

2-павярховы мураваны прамавугольны ў плане дом быў збудаваны, верагодна, на мяжы XIX—XX стст. Сцены зроблены з чырвонай цэглы, упрыгажэнняў не маюць. Над вокнамі — сандрыкі. Дах быў гладкі, 2-схільны, магчыма, ламаны. Дом захоўвася ў руйнаваным стане: няма даху, перакрыццяў, шыбаў. 3 захаду дома пазней была зроблена прыбудова. Знесены ў 2020 годзе.

Побач з панскім домам захавалася некалькі падмуркаў іншых будынкаў.

У маёнтку дзейнічаў завод па вытворчасці драўнянага спірту, шкіпінару, ацэтону, на якім працавала больш за 150 чалавек. Будынак завода, як і іншыя гаспадарчыя пабудовы, захаваліся ў досыць добрым стане, некаторыя выкарыстоўваюцца.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Арэхаўск Катэгорыя:Сядзібы Аршанскага раёна Катэгорыя:Род Хлюсціных Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 2020 годзе