5-я брыгада () — элітнае падраздзяленне арміі Зімбабвэ. Створана ў 1981 годзе з трох былых батальёнаў Афрыканскай нацыянальна-вызваленчай арміі ЗімбабвэZimbabwe, a Country Study / Nelson, Harold D.. — Second. — Washington, D.C.: Department of the Army, American University, 1983. — P. 263—272. — (Area Handbook Series)..
Брыгада ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў МазамбікуBermudez, Joseph. North Korean Special Forces (англ.). — Philadelphia: United States Naval Institute, 1998. — P. 144. — ISBN 978-1557500663., а таксама ў скандальнай антыпратэстнай аперацыі, вядомай як Гукурахундзі, якая была накіравана супраць былых партызан Народна-рэвалюцыйнай арміі Зімбабвэ (ZIPRA) і іх прыхільнікаў, што былі незадаволеныя прэзідэнцтвам Роберта МугабэDzinesa, Gwinyayi. Disarmament, Demobilization and Reintegration in Southern Africa: Swords into Ploughshares? (англ.). — Basingstoke: Palgrave-Macmillan, 2017. — P. 45—48. — ISBN 978-3319605487..
Гісторыя Падраздзяленне створана ў 1981 годзе. Першым камандуючым пятай брыгады быў палкоўнік Перэнчэ Сіры. У падраздзяленні былі ўласныя кодэксы, уніформа і абсталяванне, якія адрозніваліся ад астатніх воінскіх фарміраванняў зімбабвійскай арміі. Яе галоўнай адметнай прыкметай з’яўляліся чырвоныя берэты, хоць часам байцы 5-й брыгады дзейнічалі ў грамадзянскім адзенні.
На першым этапе існавання, брыгада знаходзілася ў Гверу.
З 1982 года, падчас грамадзянскай вайны ў Мазамбіку, падраздзяленне змагалася на баку ўрада ФРЭЛІМА.
У студзені 1983 года для падаўлення бунту 5-я брыгада зімбабвійскай арміі накіравалася ў Паўночны Матабелелэнд. Пратэст быў жорстка падаўлены. Паводле афіцыйных звестак, загінула 429 чалавек, праваабаронцы сцвярджаюць, што колькасць загінулых магла дасягаць 20 тысяч''Зимбабве, его армия и его президент" — Вадим Трещев, 27 ноября 2017, Военное обозрение.
У 1988 годзе брыгада расфармавана, але ў 2006 было прынята рашэнне аб аднаўленні падраздзяленняhttp://www.zimbabwedefence.com/News_51_Gets_Comm.html , accessed March 2009.
1 сакавіка 2011 года, на фоне канфлікту ў Лівіі, выданне «Камсамольская праўда» паведаміла, што ў Трыпалі прыбыла група вайскоўцаў і наймітаў з Зімбабвэ, у тым ліку элітнае падраздзяленне 5-я брыгада. У артыкуле гаварылася аб некалькіх сотнях зімбабвійцаўЗахар Радов В Ливии на стороне правительства воюет немало зимбабвийцев //Комсомольская правда,01.03.2011.
Ваенная тэхніка Брыгада мае ў распараджэнні танкі Т-54 і Т-55, а таксама бронетранспарцёры БРДМ-2 і БТР-152.
Навучанне і падрыхтоўка кадраў У кастрычніку 1980 года прэзідэнт Роберт Мугабэ падпісаў пагадненне з паўночнакарэйскім лідарам Кім Ір Сенам, згодна з якім КНДР абавязалася правесці навучанне для асабістага складу 5-й брыгады. Для выкананне дадзенага пагаднення ў жніўні 1981-га 106 паўночнакарэйскіх ваенных саветнікаў прыбылі ў Зімбабвэ. Праграма навучанне байцоў пятай брыгады доўжылася да верасня 1982 года.
Катэгорыя:Узброеныя сілы Зімбабвэ Катэгорыя:Брыгады