Літва — усходнебалцкае этнапалітычнае аб'яднанне (правадырства), якое існавала ў міжрэччы верхняга Нёмана і Віліі ў ХІ — першай палове ХІІІ ст. Старажытная Літва займала паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі і прылеглую частку сучаснай тэрыторыі Літвы, ахоплівала абшар ад Налібоцкай пушчы да ваколіц ВільніАрхеология СССР. Литовские племена. Насельніцтва Літвы з'яўлялася носьбітамі археалагічнай культурай усходнелітоўскіх курганоў Нестериотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Навук. зборнік. Вып. 3. — Мн.: БДУ, 2008. — С. 180. Паўночнымі суседзямі Літвы былі Дзяволтва і Нальшчаны, на поўдні і ўсходзе яна межавала са старажытнабеларускімі землямі — Наваградскай зямлёй і Полацкай дзяржавай. Доўгі час літва знаходзілася ў палітычнай зележнасці ад Полацка, зведала яго прыкметны культурны ўплыў. Паступова ўзнікаюць і развіваюцца раннегарадскія цэнтры ў Крэве, Гальшанах і Вільні.
Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Усходнія балты