Гермаген Іванавіч Гарнастай (? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламя­рэцкіх.

Займаў пасады пісара вялікага літоўскага і слонімскага намесніка. Жыццё яго прадстаўлена нешматлікімі дакументамі. Ён валодаў маёнткам Сакалоў (Берасцейскі павет)Наталля Сліж (Грод­на). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ.

Маёнтак Такары (Берасцейскі павет) пасля смерці Гермагена перайшоў да братоў. Частка Такароў была застаўлена Гермагену ад бацькі Шчаснага Лукашэвіча Лычэвіча Такарэўскага. Заставу не змаглі выкупіць і прадалі Гаўрылу за 100 коп літоўскіх грошаў (1556). Ён жа выкупіў часткі маёнтка ў братоў Івана і Астафея (1556, 1570).

Гермаген памёр бяздзетным. Ён быў унесены ў памяннік Супрасльскага манастыра. Пасля яго смерці Іван Гарнастай прадаў Івану Крошынскаму маёнтак Сакалоў з дворцам Высокі за 716 коп літоўскіх грошаў (1553). З-за службы ў вялікага князя літоўскага сын нарабіў шмат пазыкаў. Бацька вымушаны быў прадаць уласнасць сына, каб выплаціць грошы крэдыторам пасля яго смерці.

Гермаген Іванавіч