Тэадор Рузвельт (Theodore Roosevelt; , Нью-Ёрк — ) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, 26-ы прэзідэнт ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1906) за вялікі ўдзел у заключэнні Портсмундскага міру.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1880), вучыўся ў Калумбійскай (Нью-Ёрк) юрыдычнай школе. Належаў да Рэспубліканскай партыі (з 1880). У 1881—84 дэпутат асамблеі штата Нью-Ёрк. 3 1889 член камісіі палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША па грамадзянскіх прызначэннях. У 1895—97 паліцэйскі камісар Нью-Ёрка. У красавіку 1897 — маі 1898 намеснік ваенна-марскога міністра. Удзельнік іспана-амерыканскай вайны 1898 на Кубе. 3 1899 губернатар штата Нью-Ёрк. 3 1900 віцэ-прэзідэнт ЗША, пасля забойства прэзідэнта У. Мак-Кінлі (з 1897) — Прэзідэнт ЗША (26-ы, 1901—09). Праводзіў экспансіянісцкі знешнепалітычны курс у Лацінскай Амерыцы (палітыка «вялікай дубінкі», захоп амерыканскімі войскамі зоны Панамскага канала ў 1903, акупацыя ўзброенымі сіламі ЗША Кубы ў 1906—09 і інш.). Пасрэднік на перагаворах паміж Японіяй і Расіяй па заключэнні Портсмуцкага мірнага дагавора 1905.

Аўтар гісторыка-літаратурных прац «Ваенна-марскія дзеянні ў вайну 1812 г.» (1880), «Заваяванне Захаду» (т. 1—4, 1889—96) і інш., публіцыстыкі, артыкулаў па арніталогіі, біяграфій палітычных дзеячаў ЗША Г. Морыса, Т. Х. Бентана.

Нобелеўская прэмія міру 1906.

Крыніцы

Літаратура Рузвельт // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. Roosevelt. His Life, Meaning, and Messages. New York, 1919. V. 1-4. Mellander, Gustavo A. (1971) The United States in Panamanian Politics:The Intriguing Formative Years. Danville, Ill.: Interstate Publishers, OCLC 138568 Mellander, Gustavo A.; Nelly Maldonado Mellander (1999). Charles Edward Magoon: The Panama Years. Río Piedras, Puerto Rico: Editorial Plaza Mayor. ISBN 1-56328-155-4. OCLC 42970390. Pringle H. F. Theodore Roosevelt: A Biography. New York, 1931. Letters of Theodore Roosevelt / Ed. by E. E.Morison. Cambridge (Mass.), 1951-54. V. 1-8. Gould L. Presidency of Theodore Roosevelt. Lawrence, 1991.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1912) Катэгорыя:Губернатары Нью-Ёрка Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Удзельнікі Іспана-амерыканскай вайны Катэгорыя:Постаці кальвінізму Катэгорыя:Постаці англіканства Катэгорыя:Рузвельты