5 чэрвеня 2022 года адбыўся тэракт у каталіцкай царкве раёна мясцовага кіравання Ова, штат Онда, Нігерыя. Пяцёра баевікоў пачалі страляць па будынку царквы і актывізавалі самаробнае выбуховае прыстасаванне. Затым зайшлі ў царкву і пачалі страляць па тых, хто знаходзіліся ўнутры. Паводле паведамленняў уладаў, загінулі не менш за 85 чалавек.
Перадгісторыя Штат Онда з’яўляецца адносна мірным у адрозненне ад астатняй часткі Нігерыі, якая ўжо больш за дзесяць гадоў змагаецца з рэлігійнымі сутыкненнямі і бандытамі. Напярэдадні ў Онда адбыўся ўсплёск гвалту з-за канфлікту паміж мясцовымі жывёлагадоўцамі і качэўнікамі. Урад штата ўвёў абмежаванні на выпас жывёлы.
Падзеі Тэракт быў здзейснены ў каталіцкім касцёле Святога Францішка Ксаверыя ў раёне мясцовага кіравання Ова каля 11:30. Вернікі ўнутры царквы служылі імшу, святкуючы Пяцідзесятніцу. Баевікі прывялі ў дзеянне СВП прама каля будынка і пачалі страляць са зброі. Чацвёра баевікоў адкрылі агонь прама па будынку. Затым яны ўвайшлі ў царкву і адкрылі агонь па верніках, страляючы ў любога, хто рухаўся або спрабаваў устаць. Некалькі мінакоў таксама былі паранены кулямі. На відэазапісах з царквы бачны мёртвыя целы ахвяр, якія ляжаць у лужынах крыві на падлозе. Прыхаджане царквы паспрабавалі пакінуць будынак, але галоўны ўваход быў зачынены, таму налётчыкі адкрылі агонь па людзях, якія спрабавалі прабегчы праз іншыя два выхады. Сведка распавёў, што бачыў пецярых баевікоў.
Выжылы падчас тэракту сказаў, што напад адбыўся, калі служба ўжо падыходзіла да канца. Іншы, які ненадоўга пакінуў будынак перад тэрактам, сказаў, што калі ён вяртаўся ў царкву, то выжылыя, якія выбеглі вонкі, спынілі яго і расказалі пра здарэнне. Паліцыя выявіла на месцы нападу тры СВП, а таксама некалькі гільзаў ад патронаў АК-47.
Ахвяры Мясцовы палітык Адэлегбе Цімілейн заявіў, што загінула больш за 50 чалавек, у тым ліку дзяцей, у той час як іншыя крыніцы ацэньваюць колькасць загінулых яшчэ вышэй. Цімілейн таксама сказаў, што святар царквы быў выкрадзены, але рымска-каталіцкая епархія Онда гэта абвергла. Таксама там удакладнілі, што ён знаходзіцца ў бяспецы. Лідар большасці ў Палаце прадстаўнікоў штата Онда Алувале Агунмаласуі наведаў месца тэракту, ацаніўшы колькасць загінуўшых паміж 70 і 100. Лекары паведамілі журналістам, што мясцовыя бальніцы перапоўнены пацярпелымі і загінулымі. Нацыянальнае агенцтва па надзвычайных сітуацыях Нігерыі паведаміла аб дастаўцы 22 загінулых і 50 пацярпелых у бальніцы. Многія целы загінуўшых былі дастаўлены членамі іх сем’яў дадому. 9 чэрвеня ўрад паведаміў аб знаходжанні ў бальніцах 61 параненага.
Рэакцыя Губернатар штата Онда Ратамі Акерэдолу адправіўся на месца тэракту і назваў гэтую падзею «чорнай нядзеляй». Ён паабяцаў «выкарыстаць усе даступныя рэсурсы, каб высачыць баевікоў». Прэзідэнт Нігерыі Махамаду Бухары асудзіў тэракт, заявіўшы, што гэта быў «агідны напад на вернікаў». Папа Францыск I памаліўся за ахвяр тэракту.
Ні адна арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.
Гл. таксама Масавыя забойствы ў Замфары (2022)
Зноскі
Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Чэрвень 2022 года Катэгорыя:Падзеі 5 чэрвеня