Аляксей Юр’евіч (Георгіевіч) Ге́рман (; — ) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).
Біяграфія Аляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Сын пісьменніка Юрыя (Георгія) Германа і Таццяны Аляксандраўны Рытэнберг.
У 1960 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМіК) (майстэрня Рыгора Козінцава, кіраўнік курса Аляксандр Музіль).
Працаваў у Смаленскім драматычным тэатры, затым, у 1961—1964 гадах, — у Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры з Георгіем Таўстаногавым.
З 1964 года — другі рэжысёр, затым рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Ленфільм». Яго фільм «Праверка на дарогах» праляжаў на паліцы 15 гадоў і быў выпушчаны на экран толькі падчас Перабудовы. У 1985 годзе абраны сакратаром Саюза кінематаграфістаў СССР.
У 1990 годзе арганізаваў кінастудыю «СПіЭФ» (Студыя першага і эксперыментальнага фільма) і да сваёй смерці ў 2013 годзе быў яе мастацкім кіраўніком.
Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад нырачнай недастатковасці