Прэах-Віхеяр (, ) — індуісцкі храмавы комплекс, помнік старажытнай кхмерскай архітэктуры XI — XII стст. Агульная плошча — 154,7 га.

Знаходзіцца на мяжы Камбоджы і Тайланда на вышыні 525 м. Хаця ў 1962 г. Міжнародны суд ААН прызнаў, што тэрыторыя Прэах-Віхеяра належыць Камбоджы, гэта аспрэчваецца Тайландам.

У 2008 г. быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Preah Vihear — International Coordinating Committee Cambodia/Thailand, Border Conflict around the Temple of Preah Vihear John D. Ciorciari Thailand and Cambodia: The Battle for Preah Vihear

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Камбоджы Катэгорыя:Індуісцкія храмы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Камбоджы