Патрыс Гіём Атаназ Талон (; нар. , Віда) — бенінскі бізнесмен, прэзідэнт Беніна з 6 красавіка 2016 года.

Біяграфія Талон паходзіць з народнасці фон і нарадзіўся ў горадзе Віда (Бенін). Ён атрымаў ступень бакалаўра ў Дакары, Сенегал.

Вядомы як «кароль бавоўны» з-за свайго ўдзелу ў баваўнянай прамысловасці, быў прыхільнікам прэзідэнта Яі Боні, фінансаваў яго выбарчыя кампаніі ў 2006 і 2011 гадах. За гэта яму дазволілі выкупіць у 2008 годзе баваўняную вытворчасць у дзяржаўнай сельгаскарпарацыі Санапра. У 2011 годзе, за два месяцы да выбараў, Талон атрымаў кантроль над портам Катану (гадавы даход порта супастаўны з бюджэтам усяго Беніна).

Аднак пасля выбараў 2011 года быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове з мэтай забіць Яі Боні і бег у Францыю ў 2012 годзе. Пасля ён быў памілаваны ў 2014 годзе.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Катэгорыя:Прэзідэнты Беніна