Рамуальд Нейгоф-Лей (;  — пасля 1883) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду нямецкага паходжання герба ўласнага. Сын Юзафа і Караліны з БарэйшаўLey-Neuhoff.

У 1845—1848 гадах маршалак шляхты Пружанскага павета. Губернскі сакратарСяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001.

Валодаў бацькоўскімі маёнткамі Машковічы і Вінін. 2 красавіка 1843 года набыў у Юзэфы з Прозараў, жонкі генерала маёнтак Сігневічы. У 1890 г. уладанні Рамуальда, уключаючы фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Пад'яблынь і Папялёва, складалі 3582 дзесяціны. Маёнтак перайшоў да Рэйнгальда Нейгоф-Лея, мужа ўнучкі Вікторыі з Ельскіх. Таксама валодаў Суймамі на Валыні.

Сям’я У першым шлюбе (каля 1840) з Міхалінай Бурчак-Абрамовіч (каля 1820 — пасля 1850), дачкой Паўла, харунжага скіўскага і Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. Ад яе меў сына Рамана.

У другім шлюбе (1859) з сястрой папярэдняй жонкі Антанінай з Красіцкіх (каля 1830 — пасля 1865), дачкой Рафала з Гэленаўкі і яго другой жонкі Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. У шлюбе дзеці: Філамена, у шлюбе з Эразмам Севярынам Кашоўскім; Рамуальд; Томаш; Марыя, у шлюбе з Юзафам Ельскім. Мела дачку Вікторыю, якая выйшла замуж за Рэйнгальда Нейгоф-Лея.

Катэгорыя:Губернскія сакратары Катэгорыя:Нейгоф-Леі