Адзінаццаць (), пры нараджэнні Джэйн Айвз (), пасля ўдачарэння Джэйн Хопер () — выдуманая гераіня навукова-фантастычнага серыяла Netflix у жанры жахаў «Дзіўныя рэчы», створанага рэжысёрамі і сцэнарыстамі братамі Дафер. Ролю Адзінаццаці выконвае брытанская актрыса Мілі Бобі Браўн. Адзінаццаць валодае псіхакінетычнымі і здольнасцямі.
Біяграфія персанажа Адзінаццаць — дачка Тэрэзы «Тэры» Айвз, удзельніцы эксперыментаў праекта , арганізаванага Цэнтральным разведвальным упраўленнем (ЦРУ). Адзінаццаць нарадзілася тэлекінетыкам. Аднак пры выкарыстанні здольнасцяў, гераіня часова слабее, і ў яе ідзе . Адразу пасля яе нараджэння доктар Марцін Брэнер забраў Адзінаццаць у маці і выхоўваў дзяўчынку ў нацыянальнай лабараторыі ў выдуманым мястэчку Хоўкінс, штат Індыяна, у якасці паддоследнай сваіх эксперыментаў па развіцці тэлекінезу. Знаходзячыся ў , Адзінаццаць здольная з дапамогай відзенняў пранікаць у іншыя вымярэнні, у першую чаргу ў мэтах міжнароднага шпіянажу. Падчас аднаго з эксперыментаў Адзінаццаць адкрывае праход паміж лабараторыяй Хоўкінса і Вываратам, і істоты, якія там жывуць, атрымліваюць магчымасць патрапіць у свет людзей.
Першы сезон Збегшы з Нацыянальнай лабараторыі Хоўкінса, Адзінаццаць трапляе ў закусачную Бэні Хаманда і спрабуе скрасці ежы. Гаспадар ловіць яе на гэтым, але, пашкадаваўшы, праяўляе клопат: дае адзенне, ежу, спрабуе з ёй пагаварыць. Ён прыходзіць да высновы, што дзяўчынка стала ахвярай жорсткага абыходжання, і выклікае работнікаў сацыяльнай службы. Аднак, на выклік прыязджае агент з Лабараторыі Хоўкінса і прыстрэльвае Бэні. Адзінаццаці ўдаецца збегчы. Пазней той жа ноччу, калі трое хлапчукоў — Майк Уілер, Лукас Сінклер і Дасцін Хендэрсан — шукаюць свайго зніклага сябра Уіла Баерса, яны натыкаюцца ў лесе на змоклую пад дажджом Адзінаццаць. Яны прыводзяць дзяўчынку ў падвал дома Майка і ўстрайваюць яе на начлег. Хлапчукі даведваюцца па татуіроўцы на запясці, што дзяўчынку клічуць Адзінаццаць, Майк прапануе спрасціць імя і пачынае зваць яе «Адзі».
На наступную раніцу, Майк прапануе дзяўчынцы звярнуцца па дапамогу да яго бацькоў, але Адзі адмаўляецца, кажучы, што яе шукаюць «кепскія людзі». Падчас агляду дома Майка Адзі заўважае фотаздымак Уіла і пазнае яго. Калі са школы вяртаюцца Дасцін і Лукас, Майк кажа ім, што Адзінаццаць можа дапамагчы ў пошуках Уіла. Лукас настайвае на тым, каб расказаць пра яе бацькам, але Адзінаццаць спыняе яго, выкарыстоўваючы тэлекінез — так сябры ўпершыню даведваюцца пра яе здольнасці. Пазней тым жа вечарам хлапчукі і Адзінаццаць спрабуюць зразумець, дзе знаходзіцца Уіл. Дзяўчынка пераварочвае дошку для гульні ў «Падзямелле і Цмокі», каб прадэманстраваць, што Уіл у «перавернутым» вымярэнні. Яна кладзе фігурку Уіла на перавернутую паверхню і фігурку монстра побач з ім. На наступны дзень сябры пачынаюць «Аперацыю Ліхалессе» — Адзінаццаць вядзе іх праз лес, каб знайсці доказы, якія тычацца знікнення Уіла. Яна прыводзіць іх да дома Баерсаў, але не можа растлумачыць, што Уіл быў менавіта там, але ў іншым вымярэнні.
Паліцыя знаходзіць цела Уіла, і Майк у роспачы абвінавачвае Адзінаццаць у здрадзе і хлусні. Тым не менш, Адзі знаходзіць спосаб даказаць, што не хлусіла. У яе атрымоўваецца спраецыраваць голас Уіла на рацыю Майка. Сябры вырашаюць адвесці Адзі ў школу, каб яна магла выкарыстаць больш магутнае радыё-абсталяванне містэра Кларка для сувязі з Уілам. Па радыё містэра Кларка яны зноў чуюць Уіла і канчаткова пераконваюцца, што ён у паралельным свеце. Радыё не вытрымлівае нагрузкі і загараецца. Параіўшыся з містэрам Кларкам, хлопцы вырашаюць ісці па стрэлках компасаў, мяркуючы, што ўваход у паралельны свет стварае моцнае магнітнае поле. Калі Адзінаццаць разумее, што компасы вядуць іх у Лабараторыю Хоўкінса, яна прымяняе свае здольнасці, каб збіць сяброў са шляху. У рэшце рэшт, хлопцы разумеюць, што менавіта яна зрывае іх план і паміж сябрамі ўспыхвае бойка. Абараняючы Майка, Адзінаццаць ледзь не забівае Лукаса і, убачыўшы, што нарабіла, уцякае ў слязах. Яна хаваецца ў лесе, а згаладаўшыся прыходзіць у супермаркет і крадзе некалькі каробак улюбёных вафель. Калі супрацоўнік спрабуе яе спыніць, яна выкарыстоўвае свае сілы і разбівае шкляныя дзверы. Сідзячы ў лесе, яна чуе, як Майк і Дасцін яе шукаюць. Раптам на хлопцаў нападаюць іх ворагі са школы, яны пагражаюць Дасціну нажом і патрабуюць, каб Майк скочыў з абрыву ў ваду. Майк, разумеючы, што разаб’ецца, ахвяруе сваім жыццём дзеля Дасціна і скача, але Адзінаццаць прыходзіць на дапамогу і не дае яму ўпасці. Адбываецца прымірэнне Майка і Дасціна з Адзі.
Дзякуючы папярэджанню Лукаса, Адзі з сябрамі паспявае ўцячы ад агентаў Лабараторыі Хоўкінса, якія знаходзяць яе прыбежышча. Падчас пагоні, Адзінаццаць зноў выкарыстоўвае свае сілы і пераварочвае адзін з фургонаў з агентамі. Сябры сустракаюцца з Лукасам, і той прыміраецца з Адзі. Па рацыі на сувязь выходзіць шэрыф Хопер, ён кіруе дзяцей у дом Баерсаў, дзе яны сустракаюцца з маці Уіла. Адзінаццаць спрабуе звязацца з Уілам, але гэта не ўдаецца. Тады яна прапануе выкарыстоўваць ваду, як гэта з ёй рабілі ў лабараторыі. Разам яны ўрываюцца ў школу Хоўкінса і з падручных сродкаў робяць рэзервуар сэнсарнай дэпрывацыі. Увайшоўшы ў транс, Адзінаццаць знаходзіць месцазнаходжанне ў паралельным свеце ледзь жывога Уіла.
Майк кажа Адзі, што яна можа быць часткай яго сям’і, ён прапануе Адзі быць яго парай на школьных танцах і спрабуе патлумачыць ёй свае пачуцці, а потым цалуе яе. У школу прыбываюць агенты і спрабуюць забраць Адзінаццаць, але яна забівае большасць з іх. Гэта пазбаўляе яе энергіі, і яна траціць прытомнасць. Тым часам прывабленая крывёю ў школу прабіраецца пачвара з паралельнага свету. Пачвара распраўляецца з выжылымі агентамі, потым знаходзіць дзяцей. Уварваўшыся ў пакой, дзе яны схаваліся, монстр нападае на сяброў. Хлопцы не могуць даць рады ў змаганні з пачварай, тады Адзінаццаць, сабраўшы апошнія сілы ўступае ў бой. Яна развітваецца з сябрамі, знічтажае монстра і знікае сама.
Праходзіць месяц. Пасля каляднай вечарынкі Хопер пакідае паліцэйскі ўчастак і едзе ў лес. Там ён пакідае вафлі ў патаемнай скрынцы.
Другі сезон Пасля перамогі над Дэмагорганам Адзінаццаць апынаецца ў перавернутым вымярэнні. Яна збягае праз партал, які вядзе яе назад у школу. Паколькі ўлады ўсё яшчэ шукаюць яе, яна вымушана хавацца ў лесе. Праз нейкі час Адзінаццаць знаходзіць пакінутыя Хоперам вафлі, а затым знаходзіць і самога шэрыфа. Ён прапануе дзяўчынцы жыць у яго лясной хаціне, але забараняе ёй пакідаць гэтае прыстанішча, клапоцячыся пра яе бяспеку. Хопер амаль год хавае Адзінаццаць у сваёй хаціне, нікому не паведамляючы пра яе месцазнаходжанне, нават Майку. За гэты час Адзінаццаць навучаецца лепш кантраляваць свае сілы; яна менш слабее ад выкарыстання тэлекінезу, і зараз яна можа праецыраваць свой розум без выкарыстання рэзервуара сэнсарнай дэпрывацыі. Яна карыстаецца гэтай здольнасцю, каб назіраць за Майкам і яго спробамі звязацца з ёй. У той жа час, яе ўсё больш прыгнятае немагчымасць адказаць яму. За час, праведзены ў сховішчы Хопера, Адзінаццаць значна пашырае свой слоўнікавы запас, вучачыся як у самога шэрыфа, так і праз тэлебачанне.
Адзінаццаць становіцца неспакойнай і прагне ўз’яднацца з Майкам, што выклікае напружанне паміж ёй і Хоперам. Аднойчы яна ўцякае з дому і адпраўляецца ў сярэднюю школу Хоўкінса. Не заўважаная сваім сябрам, яна заспявае Майка з Макс, яго новай знаёмай. Адзінаццаць памылкова думае, што Макс фліртуе з Майкам, і, узлаваўшыся, выкарыстоўвае свае сілы, каб скінуць Макс са скейтборда. Калі яна ноччу вяртаецца дамоў, Хопер крычыць на яе і наказвае, пазбаўляючы вафель і тэлевізара. У адказ Адзінаццаць учыняе пагром, закрыўшыся ад Хопера, яна пачынае крычаць, ад чаго ў хаціне вылятаюць усе вокны. На наступны дзень, Хопер перад сыходам на працу прымушае Адзінаццаць прыбраць увесь беспарадак, які яна ўчыніла днём раней. У падвале хаціны Адзінаццаць знаходзіць запісы, якія сведчаць, што яе біялагічная маці Тэры Айвз жывая, хоць па словах Хопера гэта не так. Яна спрабуе звязацца з маці пры дапамозе сваіх здольнасцяў, а затым адпраўляецца да яе дамоў. Адзінаццаць знаходзіць сваю маці, якая згубіла сувязь з рэальнасцю і паўтарае адны і тыя ж словы ўжо шмат гадоў. Ёй удаецца, увайшоўшы ў транс, убачыць апошнія ўспаміны Тэры. Адзі даведаецца, што яе выкралі адразу пасля нараджэння, а калі Тэры адправілася на пошукі сваёй дачкі, яе злавілі і сталі катаваць электрашокам. У выніку жанчына ў думках увесь час бачыць апошнія падзеі, якія з ёй адбыліся, і не ўспрымае рэальнасць. Ва ўспамінах маці Адзінаццаць бачыць дзяўчынку, з якой яна жыла ў адным пакоі і якую таксама падвяргалі даследаванням, дзяўчынку з нумарам «008» на запясці. Адзі крадзе грошы з кашалька цёткі Бэкі, сястры Тэры, і з’язджае ў Ілінойс, каб знайсці тую самую дзяўчынку, якую клічуць Калі.
Адзінаццаць знаходзіць Калі, якая жыве разам са сваёй бандай. У Калі таксама ёсць звышнатуральныя здольнасці — яна здольна выклікаць у людзей зрокавыя галюцынацыі. Гэты дар Калі выкарыстоўвае, каб адпомсціць усім тым, хто мучыў яе ў лабараторыі Хоўкінса. Калі навучае Адзінаццаць, як узмоцніць свае сілы — для гэтага яна мусіць канцэнтравацца на тым, што яе найбольш злуе, узбуджаць у сабе гнеў. Практыкуючы гэты спосаб, Адзінаццаць здольвае перанесці цэлы грузавы вагон. Аднойчы ноччу банда адпраўляецца забіць Рэя, чалавека, які падвяргаў маці Адзінаццаць шокавай тэрапіі. Адзінаццаць амаль забівае яго, але адмаўляецца дакончыць справу, калі даведваецца, што ў яго ёсць двое дзяцей. Тады Калі вырашае сама забіць ката, але Адзі замінае ёй. Прыязджае паліцыя, і банда вымушана бегчы. Калі лаецца на Одзі і пры дапамозе ілюзій спрабуе зламаць яе, але ёй гэта не ўдаецца. Адзі прыгадвае, як уратавала Майка і Дасціна ад хуліганаў, яна ўваходзіць у транс, каб пабачыць іх, і выяўляе, што яны ў бядзе ў Лабараторыі. Тым часам банду выяўляе паліцыя, і яны вымушаны бегчы. Калі кліча Адзінаццаць з імі, але Адзі вырашае, што павінна вярнуцца і выратаваць сваіх сяброў.
Адзінаццаць вяртаецца ў Хоўкінс, прыходзіць у дом Баерсаў і распраўляецца з натоўпам дэмапсоў ля дома. Калі яна ўваходзіць, усе ў маўклівым здзіўленні глядзяць на яе, а Майк не можа стрымаць слёз і кідаецца да яе з сардэчнымі абдымкамі. Героі разумеюць, што ёй трэба зачыніць браму ў Выварат, і Адзі з Хоперам накіроўваюцца ў Лабараторыю Хоўкінса. Там Адзінаццаць спрабуе зачыніць партал. Калі ў яе не выходзіць, яна прыгадвае параду Калі і засяроджвае ўвесь свой гнеў на закрыцці партала, і ёй гэта ўдаецца.
Праз месяц доктар Оўэнс робіць для Адзі падробленае пасведчанне аб нараджэнні, якое дазваляе Хоперу стаць законным прыёмным бацькам Адзінаццаці. Цяпер яе клічуць Джэйн Хопер. Прыёмны бацька дазваляе дзяўчынцы наведаць Снежны баль у сярэдняй школе Хоўкінса. Адзі і Майк сустракаюцца на балі і падчас танцу ўпершыню цалуюць адзін аднаго.
Трэці сезон Адзінаццаць і Майк сустракаюцца ўжо сем месяцаў. Хопера моцна раздражняе, што Адзі і Майк пастаянна разам і праводзяць час сам-насам, увесь час цалуючыся. Калі Хопер прызнаецца Джойс, што яму няёмка ў гэтай сітуацыі, яна прапануе яму сесці і спакойна пагаварыць з Адзі і Майкам аб тым, што ён адчувае. Джойс дапамагае Хоперу падрыхтаваць прамову, аднак усё выходзіць не па плане, і Хопер зрываецца на пагрозы Майку, патрабуючы, каб той трымаўся падалей ад Адзінаццаці, інакш ён разарве іх адносіны. Майк вымушаны схлусіць Адзі аб тым, чаму ён больш не можа яе наведваць. Яна становіцца падазронай і звяртаецца па параду да Макс. Тая тлумачыць, што Майк адштурхвае Адзі, каб праводзіць час за гульнямі са сваімі сябрамі, і прапануе таксама не звяртаць на яго ўвагу і добра павесяліцца. Яны адпраўляюцца займацца шопінгам у новы гандлёвы цэнтр «Старкорт», і Макс падахвочвае Адзі расстацца з Майкам.