Спрынгс () — горад у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, у правінцыі Гаўтэнг, на ўсход ад Яганэсбурга.

Гісторыя Горад заснаваны ў 1904 годзе работнікамі бліжэйшых вугальных шахт і золатаздабываючых руднікоў, але яго гісторыю магчыма адлічваць прыкладна з 1840 года, калі ў гэты раён пераехалі фермеры і абвясцілі свае фермы самастойныміSprings // South African History Online (SAHO) . У 1902 годзе ў паселішчы быў прызначаны камітэт аховы здароўя, які сачыў за будаўніцтвам і размяшчэннем збудаванняў, а таксама за гігіенай. У красавіку 1904 года паселішча атрымала статус горада пад сучаснай назвай, камітэт аховы здароўя быў заменены гарадскім саветам.

Насельніцтва 1970 год — 104 тыс. чалавек. 2001 год — больш за 100 тыс. чалавек.

Эканоміка Спрынгс з’яўляецца горадам-спадарожнікам Яганэсбурга. Транспартны вузел. Дзейнічае прамысловасць па вытворчасці горна-шахтнага і электрычнага абсталявання, металаапрацоўчая і шкляная прамысловасць. Цэнтр золатапрамысловага і ўраназдабываючага раёна (у 1962 годзе тут выраблялася 10 % золата краіны і 9 % урану). у наваколлі горада вядзецца здабыча каменнага вугалю.

Вядомыя асобы Надзін Гордымер (1923—2014) — англамоўная пісьменніца, паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1991).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Springs // South African History Online (SAHO)

Катэгорыя:Гарады ПАР