Секста ( — шостая) — музычны інтэрвал шырынёй у шэсць ступеней, пазначаецца лічбай 6.
Разнавіднасці сексты
Вялікая секста — інтэрвал у шэсць ступеней і чатыры з паловай тону, пазначаецца б. 6.
Малая секста — інтэрвал у шэсць ступеней і чатыры тону, пазначаецца м. 6.
Павялічаная секста — інтэрвал у шэсць ступеней і 5 тонаў, пазначаецца пав. 6, энгарманічна роўная малой септыме.
Павялічаная секста ўтвараецца:
на II паніжанай ступені ў мажоры і гарманічным міноры, вырашаецца ў чыстую актаву на I ступені на IV (з удзелам II падвышанай) у мажоры і IV паніжанай у міноры, вырашаецца ў чыстую актаву на III ступені на VI гарманічным у мажоры і VI у міноры, вырашаецца ў чыстую актаву на V ступені.
Паменшаная секста — інтэрвал у шэсць ступеней і тры з паловай тону, пазначаецца пам. 6, энгарманічна роўная чыстай квінце. Утвараецца на IV падвышанай ступені ў мажоры і міноры (у абодвух выпадках з удзелам II паніжанай ступені) і вырашаецца ў чыстую кварту на V ступені.
Гучанне Малая секста:
Вялікая секста:
Гл. таксама Секстакорд
Катэгорыя:Музычныя інтэрвалы