Група савецкіх войскаў у Германіі, ГСВГ () — кантынгент Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі ГДР.

Гісторыя Кантынгент утвораны 9 чэрвеня 1945 года як Група савецкіх акупацыйных войск у Германіі (ГСАВГ) для кантролю за выкананнем патрабаванняў Акта аб безагаворачнай капітуляцыі УС Германіі ў савецкай зоне акупацыі. Упраўленне, сфармаванае на базе палявога ўпраўлення 1-га Беларускага фронту, першапачаткова размяшчалася ў г. Патсдаме, а ў 1946 пераведзена ў г. Вюнсдорф. У 1949-м у сувязі з утварэннем ГДР ГСАВГ ператворана ў ГСВГ. У 1957 ахова дзяржаўнай мяжы перададзена пагранвойскам ГДР, а за групай захавана права кантролю праезду ў Заходні Берлін ваеннаслужачых ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншыя кантрольныя функцыі згодна з Патсдамскай дэкларацыяйГСВГ на сайте Минобороны России.

У чэрвені 1989 года ГСВГ перайменавана ў Заходнюю групу войск.

У 1990 годзе кіраўнікамі СССР і ФРГ заключаны дагавор, які прадугледжваў, што ўсе савецкія войскі на тэрыторыі Германіі павінны былі пакінуць яе з канца 1990 па 1994 год. 31 жніўня 1994 вывад войск завершаныКраткая история группы советских войск в Германии.

Склад На перыяд 1980-х і пачатку 1990-х гадоў у ГДР знаходзіліся: 82-я брыгада асобага прызначэння 3-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння мотастралковая брыгада 43-і асобны полк аховы і забеспячэння 34-я артылерыйская дывізія 1-я гвардзейская танкавая армія 9-я танкавая дывізія (фарміравання 1945 года) 11-я танкавая дывізія 20-я гвардзейская мотастралковая дывізія 2-я гвардзейская танкавая армія 16-я танкавая дывізія 21-я мотастралковая дывізія 94-я гвардзейская мотастралковая дывізія 207-я мотастралковая дывізія 3-я агульнавайсковая армія 7-я танкавая дывізія 10-я танкавая дывізія 12-я танкавая дывізія 47-я танкавая дывізія 8-я гвардзейская агульнавайсковая армія 27-я мотастралковая дывізія 39-я мотастралковая дывізія 57-я гвардзейская мотастралковая дывізія 79-я танкавая дывізія 20-я агульнавайсковая армія 25-я танкавая дывізія 32-я танкавая дывізія 35-я мотастралковая дывізія 90-я танкавая дывізія 16-я паветраная армія

Статус Прававы статус савецкіх войск на тэрыторыі ГДР вызначаўся пагадненнем 1957 года.

Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР Катэгорыя:Акупацыя Германіі войскамі саюзнікаў Катэгорыя:Гісторыя ГДР