thumb|360px|Тэрыторыя, якую займала цывілізацыя мая. Чырвоным выдзелена мяжа культуры мая, чорным — тэрыторыя Месаамерыканскай цывілізацыі Цывілізацыя майяБеларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0, або ма́яПаводле правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года спалучэнне -йа- пасля галосных і ў пачатку слова на пісьме перадаецца праз -я-. Таксама адзначаецца, што гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання на пачатку слова, пасля галоснага ў сярэдзіне слова і пасля галоснага на канцы слова перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх. — цывілізацыя Цэнтральнай Амерыкі, створаная народам мая, вядомая дзякуючы сваёй пісьменнасці, мастацтву, архітэктуры і матэматычнай і астранамічнай сістэмам. Пачала фарміравацца ў дакласічную эру (2500 да н.э. — 250 н.э.), большасць яе гарадоў дасягнула піка свайго развіцця ў класічны перыяд (250 н.э. — 900 н.э.). Працягвала сваё існаванне да прыбыцця канкістадораў.
Мая будавалі каменныя гарады, многія з якіх былі пакінуты задоўга да прыходу еўрапейцаў, іншыя былі заселены і пасля. Каляндар, распрацаваны мая, выкарыстоўвалі і іншыя народы Цэнтральнай Амерыкі. Ужывалася іерагліфічныя сістэма пісьма, часткова расшыфраваная. Захаваліся шматлікія надпісы на помніках. Стварылі эфектыўную сістэму земляробства, мелі глыбокія веды ў астраноміі.
Нашчадкамі старажытных мая з'яўляюцца не толькі сучасныя народы мая, якія захавалі мову продкаў, але і частка іспанамоўнага насельніцтва паўднёвых штатаў Мексікі, Гватэмалы, Гандураса. Некаторыя гарады мая ўключаны ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнага спадчыны: Паленке, Чычэн-Іца, Ушмаль у Мексіцы, Тыкаль і Кірыгуа ў Гватэмале, Капан ў Гандурасе, Хоя-дэ-Серэн у Сальвадоры — невялікая вёска мая, якая была пахавана пад вулканічным попелам і цяпер раскапана.
Тэрыторыя Тэрыторыя, на якой адбывалася развіццё цывілізацыі мая ўваходзіць у склад дзяржаў: Мексіка (штаты Ч'япас, Кампечэ, Юкатан, Кінтана-Роа), Гватэмала, Беліз, Сальвадор, Гандурас (заходняя частка).
Знойдзена каля 1000 гарадзішчаў культуры мая (на пачатак 80-х гадоў XX стагоддзя), але не ўсе з іх раскапаны або даследаваны археолагамі, а таксама 3000 пасёлкаў.
Гісторыя
Гісторыя Маянскай цывілізацыі падзяляецца на тры асноўныя перыяды: дакласічны (перадкласічны), класічны і посткласічны (паслякласічны)Estrada-Belli 2011, pp. 1, 3.. Ім папярэднічаў т.зв. архаічны перыяд, на працягу якога паявіліся першыя пастаянныя паселішчы і развілася ранняя сельская гаспадаркаSharer and Traxler 2006, p. 98. Estrada-Belli 2011, p. 38.. Сучасныя вучоныя разглядаюць гэту перыядызацыю хутчэй як адносна адвольнае дзяленне храналогіі мая, чым паказальнік культурнага развіцця і заняпадуEstrada-Belli 2011, p. 1.. Часавыя граніцы перыядаў у розных аўтараў могуць вызначацца з розніцай у стагоддзеDemarest 2004, p. 17..
+Храналогія МаяEstrada-Belli 2011, p. 3. Перыяд Дзяленне ПрыкладныядатыАрхаічны 8000—2000 гг. да н.э.Sharer and Traxler 2006, p. 98.Дакласічны Ранні дакласічны 2000—1000 гг. да н.э.Сярэдні дакласічны Ранні сярэдні дакласічны 1000—600 гг. да н.э. Позні сярэдні дакласічны 600—350 гг. да н.э.Позні дакласічныРанні позні дакласічны 350—1 гг. да н.э.Позні позні дакласічны 1 г. да н.э. — 159 г. н.э.Завяршальны дакласічны 159—250 гг.Класічны Ранні класічны 250—550 гг. Позні класічны 550—830 гг. Завяршальны класічны 830—950 гг.Паслякласічны Ранні паслякласічны 950—1200 гг. Позні паслякласічны 1200—1539 гг.Перыяд кантакту (каланіяльны перыяд) 1511—1697 гг.Masson 2012, p. 18238. Pugh and Cecil 2012, p. 315.
Дакласічны перыяд (каля 2000 г. да н.э. — 250 г. н.э.)
Сваю першую цывілізацыю мая стварылі ў Дакласічны перыядEstrada-Belli 2011, p. 28.. Вучоныя працягваюць абмяркоўваць, калі ж пачалася гэтая эра цывілізацыі Мая. Прысутнасць мая ў (сучасны Беліз) была датавана каля 2600 г. да н.э. вугляродным метадамHammond et al. 1976, pp. 579—581.. Паселішчы былі заснаваны каля 1800 г. да н.э. ў вобласці Сакануска () на ціхаакіянскім узбярэжжы, і ўжо тады мая вырошчвалі асноўныя культуры кукурузы, бабоў, гарбузоў і перцу чыліDrew 1999, p.6.. Для гэтага перыяду былі характэрнымі аселыя абшчыны і ўвядзенне ва ўжытак керамікі і абпаленых гліняных фігуракCoe 1999, p. 47..
У Сярэдні дакласічны перыяд малыя вёскі пачалі расці, утвараючы гарадыOlmedo Vera 1997, p.26.. Накбэ ў гватэмальскім дэпартаменце Петэн — самы ранні надзейна засведчаны горад у маянскіх нізінахSharer and Traxler 2006, p.214., дзе вялікія збудаванні былі датаваныя каля 750 г. да н.э. К Сярэдняму дакласічнаму перыяду паўночныя нізіны Юкатана былі ў значнай ступені заселеныSharer and Traxler 2006, p. 276.. Прыблізна к 400 г. да н.э. раннія маянскія правіцелі ўзводзілі стэлыSharer and Traxler 2006, pp. 182, 197.. Паўнацэннае пісьмо было ва ўжытку ў Петэне ўжо к 3 ст. да н.э.Saturno, Stuart and Beltrán 2006, pp. 1281—1283. У Позні дакласічны перыяд вырас велізарны горад Эль-Мірадор, пакрыўшы прыблізна 16 км² Olmedo Vera 1997, p.28.. Хоць і не настолькі вялікі, Тыкаль ужо быў значным горадам недзе к 350 г. да н.э.Martin and Grube 2000, pp. 25-26.
У нагор'ях, як галоўны цэнтр Позняга дакласічнага перыяду, паявіўся КамінальхуюLove 2007, pp. 293, 297. Popenoe de Hatch and Schieber de Lavarreda 2001, p. 991.. Такалік-Абах і былі два самыя важныя гарады ціхаакіянскай прыбярэжнай раўніныSharer and Traxler 2006, p. 236.; на поўначы Юкатана вырас і стаў важным горадам Sharer and Traxler 2006, p. 275.. Познедакласічны культурны росквіт змяніўся заняпадам у 1 ст. н.э., і многія вялікія гарады Мая тае эпохі былі закінуты; прычына гэтага заняпаду невядомаMartin and Grube 2000, p. 8..
Класічны перыяд (каля 250—900 гг. н.э.)
Класічны перыяд вызначаюць пераважна як перыяд, на працягу якога нізінныя мая ўзводзілі манументы з датамі маянскага календара на аснове доўгага лікуCoe 1999, p. 81.. Гэты перыяд адметны найбольшым росквітам маштабнай архітэктуры і горадабудаўніцтва, стварэннем манументальных надпісаў і ярка выяўленным значным інтэлектуальным і мастацкім ростам, асабліва ў паўднёвых нізінных абласцях. Агульную палітычную карціну Мая класічнага перыяду можна параўнаць з Рэнесанснаю Італіяй ці Класічнаю Грэцыяй, з іх шматлікімі гарадамі-дзяржавамі, уцягнутымі ў складаную сетку саюзаў і саперніцтваўMartin and Grube 2000, p. 21.. Найбольшыя гарады мелі насельніцтва ад да чалавек і былі звязаны з сеткаю другарадных мястэчакMasson 2012, p. 18237..
У Ранні класічны перыяд гарады па ўсім Маянскім рэгіёне былі пад уплывам Тэатыўакана, вялікай метраполіі ў аддаленай Даліне МехікаMartin and Grube 2000, p.9.. У 378 г. н.э. Тэатыўакан рашуча ўмяшаўся ў справы Тыкаля і іншых суседніх гарадоў, зверг іх правіцеляў і ўстанавіў там новую дынастыю, якую падтрымліваўDemarest 2004, p. 218. Estrada-Belli 2011, pp. 123—126.. Гэтым умяшальніцтвам кіраваў Сіях К'ак' («Народжаны з агню»), які прыбыў у Тыкаль у пачатку 378 года. Цар Тыкаля, Чак-Ток-Ічак I, памёр у той жа дзень, што наводзіць на думку аб гвалтоўным перавароцеSharer and Traxler 2006, p. 322. Martin and Grube 2000, p. 29.. Годам пазней Сіях К'ак' наглядаў уступленне на пасаду новага цара, Яш-Нун-Айіна ISharer and Traxler 2006, p. 324.. Устанаўленне новай дынастыі прывяло к перыяду палітычнага дамінавання, калі Тыкаль стаў наймагутнейшым горадам у цэнтральных нізінах.
Моцным сапернікам Тыкаля быў Калакмуль, іншы магутны горад Петэнскага басейнаOlmedo Vera 1997, p.36.. Абодва, і Тыкаль, і Калакмуль, развілі вялізныя сістэмы з саюзнікаў і васалаў; меншыя гарады, якія ўвайшлі ў адну з гэтых сетак, атрымлівалі прэстыж са свайго саюзу з вярхоўным горадам і падтрымлівалі мірныя адносіны з іншымі членамі той жа сеткіFoster 2002, p. 133.. Тыкаль і Калакмуль уцягнуліся ў лавіраванне іх саюзніцкіх сетак адна проці другой. У розныя моманты на працягу Класічнага перыяду тая ці іншая з гэтых сіл здабывала стратэгічную перамогу над сваім сапернікам, што праяўлялася ў адпаведных перыядах росквіту і заняпадуDemarest 2004, pp. 224—226..
У 629 годзе Балах-Чан-Кавіль, сын тыкальскага цара Кініч-Муван-Холя II, быў пасланы заснаваць новы горад у Дос-Піласе, відавочна як аванпост для пашырэння моцы Тыкаля па-за межамі дасяжнасці КалакмуляSharer and Traxler 2006, pp. 383, 387.. Наступныя два дзесяцігоддзі ён верна ваяваў на баку свайго брата і сюзерэна ў Тыкалі. У 648 годзе калакмульскі цар Юкном-Чэн II паланіў Балах-Чан-Кавіля, а затым аднавіў яго на троне Дос-Піласа, але ўжо як свайго васалаSalisbury, Koumenalis & Barbara Moffett 2002. Martin & Grube 2000, p. 108. Sharer & Traxler 2006, p.387. Пасля гэтага апошні служыў Калакмулю як верны саюзнікMartin and Grube 2000, pp. 54-55..
На паўднёвым усходзе найважнейшым горадам быў Капан. Яго дынастыя Класічнага перыяду была заснавана ў 426 годзе правіцелем . Новы цар меў цесныя сувязі з цэнтральным Петэнам і ТэатыўаканамMartin and Grube 2000, pp 192—193. Sharer and Traxler 2006, p. 342.. Капан дасягнуў вышыні культурнага і мастацкага развіцця пры цару , які правіў з 695 па 738 годMartin and Grube 2000, pp. 200, 203.. Яго кіраванне закончылася катастрафічна, калі ён быў узяты ў палон яго ж васалам, кірыгуаскім царом Как-Ціліў-Чан-ЁпатамMartin and Grube 2000, pp. 203, 205.. Палонны ўладар Капана быў прыведзены ў Кірыгуа і абезгалоўлены ў час публічнага рытуалуMiller 1999, pp. 134—135. Looper 2003, p. 76.. Імаверна, к гэтаму перавароту прылажыў руку Калакмуль, каб аслабіць магутнага саюзніка ТыкаляLooper 1999, pp. 81, 271.. Паленке і Яшчылан былі наймагутнейшымі гарадамі ў вобласці Усумасінты. У нагор'ях к 300 году Камінальхую ў Гватэмальскай даліне ўжо быў вялікім горадамDemarest 2004, p. 75.. На поўначы Маянскай прасторы самаю важнай сталіцай была КабаSharer and Traxler 2006, p. 554..
Заняпад цывілізацыі Мая
На працягу 9 ст. н.э. цэнтральныя вобласці Мая перажывалі значны палітычны заняпад, адзначаны запусценнем гарадоў, перапыненнем дынастый і зрушэннем актыўнасці на поўнач. Не існуе агульнапрынятых тэорый, якія тлумачылі б гэты ўпадак, але імаверна, што ён быў выкліканы спалучэннем некалькіх прычын, уключаючы мясцовыя міжусобныя войны, перанаселенасць (якая пацягнула за сабою моцную дэградацыю асяроддзя) і засухуCoe 1999, pp. 151—155.. У гэты перыяд, вядомы як Завяршальны класічны, павысілася актыўнасць паўночных гарадоў: Чычэн-Іцы і Ушмаля. Галоўныя гарады на паўночным Юкатане былі населенымі яшчэ доўга пасля таго, як гарады паўднёвых нізін перасталі ўзводзіць манументыBecker 2004, p.134..
Сацыяльная арганізацыя Класічнай Мая была заснавана найперш на рытуальным аўтарытэце (вяршэнстве) правіцеля, а не на цэнтралізаваным кантролі гандлю і размеркавання харчавання. Такая мадэль праўлення была слаба прыстасавана для адказу на змены, таму што дзеянні правіцеля згодна з традыцыяй абмяжоўваліся такімі напрамкамі дзейнасці як будаўніцтва, рытуалы і вайна. Гэта толькі паспрыяла абвастрэнню сістэмных праблемDemarest 2004, p. 246.. К 9—10 стст. гэта прывяло да распаду ўсяе сістэмы праўлення. На паўночным Юкатане аднаасобнае праўленне было заменена на кіруючы савет, сфарміраваны з прадстаўнікоў знатных родаў. У паўднёвым Юкатане і цэнтральным Петэне царствы хіліліся да заняпаду; у заходнім Петэне і некаторых іншых абласцях змены былі катастрафічнымі і прывялі да быстрага апусцення гарадоўDemarest 2004, p. 248.. За пару пакаленняў вялікія часткі цэнтральнай Маянскай вобласці амаль абязлюдзеліMartin and Grube 2000, p. 226.. Як сталіцы, так і другарадныя паселішчы апусцелі за 50—100 гадоўMasson 2012, p. 18237.. Адзін за адным, гарады перасталі высякаць датаваныя манументы; апошняя дата паводле Доўгага ліку была напісана ў ў 909 годзе. Стэлы больш не ўзводзіліся, а ў закінутых царскіх палацах пасяліліся выпадковыя жыхары. Месаамерыканскія гандлёвыя шляхі зрушыліся і пайшлі ў абход ПетэнаFoster 2002, p. 60..
Паслякласічны перыяд (каля 950—1539 гг. н.э.)