Эжэн Кар’ер (фр. Eugène Carrière; —) — французскі жывапісец і графік, мастак-педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гурнэ (дэпартамент Сены і Марны). Вучыўся ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў А. Кабанэля. У 1871 годзе, дзякуючы паездцы ў Дрэздэн, знаёміцца з творчасцю Рэмбранта. У 1877 годзе ажэніўся з Сафі Дзямука (меў сямёра дзяцей) і паехаў у Лондан, дзе ўражанне робіць на яго жывапіс Цёрнера, уплыў якога адчувальны ў прыглушанай атмасферы некаторых твораў Кар’ера. Вярнуўшыся ў Парыж, упершыню выстаўляе ў Салоне 1879 года карціну «Мацярынства» — да гэтай тэмы ён будзе вяртацца. Мастак змяшчае сваіх персанажаў у абстаноўку поўнага спакою, свабодную ад старонніх дэталяў, і канцэнтруецца на іх унутраным свеце.
У 1890 г. разам з Пюві дэ Шаванам ён становіцца заснавальнікам Нацыянальнага таварыства прыгожых мастацтваў, дзе рэгулярна выстаўляецца. Пастаянны наведвальнік «аўторкаў» Маларме, ён прымыкае да руху сімвалістаў і сцвярджае, што «зрок падпарадкаваны духу». Піша партрэты многіх сучасных паэтаў і празаікаў, у тым ліку Верлена, Дадэ, Малармэ, братоў Ганкур, Анатоля Франса; піша і Гагена, а той у сваю чаргу стварае партрэт Кар’ера.