Люсьен Петыпа (, , Марсель — , ВерсальLucien Petipa at Oxford Reference) — французскі балетны артыст, балетмайстар і педагог.

Біяграфія Люсьен Петыпа нарадзіўся 22 снежня 1815 года ў Марселі ў сям’і французскага танцоўшчыка Жана-Антуана Петыпа () (1787—1855) і Віктарыны Марэль-Граса () (1794—186); яго малодшы брат Марыус Петыпа (1818—1910) быў рускім балетмайстрам.

Упершыню Люсьен выйшаў на прафесійную сцэну ў пяцігадовым узросце 25 сакавіка 1821 года ў Брусельскім тэатры «» ў спектаклі «Манія танца» () балетмайстра П’ера Гардэля, выканаўшы ролю дзіцяці. Да 1824 года Люсьен выходзіў на сцэну ў невялікіх ролях амураў у балетных пастаноўках свайго бацькі.

У 1839 годзе дэбютаваў партыяй Джэмса Рубена ў балеце «Сільфіда» на сцэне Парыжскай Оперы і да 1862 года займаў пасаду вядучага саліста. Адораны танцоўшчык і мім, Петыпа быў пераважна партнёрам Ф. Эльслер, К. Грызі, Ф. Чэрыта і іншых. злева|міні|Карлота Грызі і Люсьен Петыпа танцуюць Жызель (1841) У далейшым Люсьен Петыпа з вялікім поспехам выконваў мноства галоўных сольных партый у мностве балетаў, адной з самых буйных яго роляў стала партыя Графа Альберта ў балеце «Жызель», дзе ён танцаваў у пары з . Прэм’ера балета «Жызель» адбылася 28 чэрвеня 1841 года ў Каралеўскай акадэміі музыкі () у Парыжы.

Час ад часу браты Петыпа працавалі разам, у прыватнасці, у 1841 годзе ў Парыжы, дзе Петыпа-малодшы ўдасканальваўся ў школе Вялікай парыжскай оперы, яны выступілі на гэтай сцэне ў pas de quatre разам з Тэрэзай і Фані Эльслер, пра што згадваў Ю. А. Бахрушын у кнізе «Гісторыя рускага балета» (М., Сов. Россия, 1965, 249 с.)

У 1860—1868 гадах — галоўны балетмайстар Парыжскай Оперы.

У кастрычніку 1872 года Люсьен Петыпа вярнуўся ў Брусель, у тэатр свайго дзяцінства «Ла Манэ», дзе ён упершыню выйшаў на сцэну, і на працягу нядоўгага часу (1872—1873) займаў пасаду дырэктара балетнай трупы. У 1875 годзе ён стаў прафесарам Каралеўскай Брусельскай кансерваторыі (), дзе выкладаў майстэрства танца на працягу трох гадоў, а ў 1878 годзе пакінуў Брусель і перасяліўся ў Версаль, дзе вырашыў асталявацца да канца і дзе скончыў сваё жыццё; ён памёр 7 ліпеня 1898 года. Праўда, за гэты час у 1882 годзе ён быў запрошаны ў Нацыянальную оперу для пастаноўкі балета «». міні|Люсьен Петыпа ў балеце «» А. Адана (1845)

Творчасць

Сярод партый — Бенедыкт («» А. Адана), Ахмет («»), Граф («» А. Адана), Люсьен д’Эрвільі («») і інш.

Балетмайстрам паставіў балеты: «Шакунтала» (1858), «Грацыёза» (1861), «Парыжскі рынак» Ц. Пуні (разам з М. І. Петыпа, 1861), «Кароль Івета» (1865), а таксама дывертысменты ў 16 операх.

Літаратура Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Францыі Катэгорыя:Балетныя педагогі XIX стагоддзя