Фрэдэрык Джон Робінсан, 1-ы віконт Годрык (; — ) — 24-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Торы.
Скончыў школу Хароў і каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Стаў членам парламента ў 1806 годзе. У 1812 годзе стаў тайным саветнікам, займаў розныя ніжэйшыя пасады ва ўрадзе лорда Роберта Джэнкінсана. Падтрымліваў ўвядзенне хлебных законаў у 1815 годзе, якія потым сталі прычынай масавых беспарадкаў у Лондане. У 1818 годзе ўступіў у кабінет міністраў Вялікабрытаніі, стаў прэзідэнтам гандлёвай палаты. Неўзабаве стаў канцлерам казначэйства. У 1827 — міністр калоній. У той жа год атрымаў тытул пэра (1-ы віконт Годрык). З 31 жніўня 1827 па 21 студзеня 1828 года — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (саступіў месца герцагу Уэлінгтану). Ва ўрадзе лорда Грэя паўторна займаў пасаду міністра калоній.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Графы пэрства Злучанага каралеўства Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры калоній Вялікабрытаніі Катэгорыя:Торы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Тайнага савета Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага геаграфічнага таварыства