Кася Віталеўна Будзько (нар. ) — беларуская мастачка і актывістка, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Біяграфія Нарадзілася ў Гродне. Бацька Віталь Будзько — футбольны заўзятар.

Як мастачка ўдзельнічала ў выстаўках і моладзевых творчых праектах у Гродне: «Выстава ў падваротні», калі ўдзельнікі павесілі свае працы ў арцы на Савецкай вуліцы; «Галерэя аднаго дня» (удзельнікі зладзілі кароткатэрміновую выстаўку ў пустой кватэры ў цэнтры Гродна) і іншых. Пасля школы спачатку вучылася на факультэце дызайна ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, але ўжо пасля першага курсу перавялася на факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску, на момант затрымання была студэнткай 3-га курсу (таксама на гэтым факультэце навучалася сяброўка Касі, Яна Арабейка, іншая асуджаная па справе студэнтаў). Падчас навучання стварала макеты для паштовак ў межах «Майстэрні паштовак Салідарнасці».

Вегетарыянка, феміністка, ва ўніверсітэце стварыла тэлеграм-канал «Клуб Феминизма БГПУ»Бацька палітзняволенай гарадзенкі: Магчыма, мая дачка трапіла ў закладнікі .

Палітычны пераслед Будзько арыштавалі 12 лістапада 2020 года ў мінскай кватэры бабулі і дзядулі, дзе яна жыла. Карнікі выламалі дзверы, правялі ператрус, забралі камп’ютар. Рэйд адбыўся ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, кабету абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, а 23 лістапада перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага.

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Будзько прызналі палітычнай зняволенай. 14 снежня 2020 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітвязынкай узяла Маркета Грэгарава, дэпутатка Еўрапейскага парламентаhttps://www.lphr.org/en/marketa-gregorova-the-greens-matern-von-marschall-cdu-and-carina-konrad-fdp-have-taken-over-a-godparenthood-for-political-prisoners-in-belarus/. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх , , , , арышт Будзько быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як .

З лістоў палітзняволенай Вольгі Залатар стала вядома, што некаторы час яна знаходзілася ў адной камеры СІЗА №1 разам з Будзько, а іх камера перахварэла на каранавірус амаль у поўным складзе. Залатар таксама даслала свой партрэт, які намалявала Будзькоhttps://spring96.org/be/news/102701. Іншыя партрэты і малюнкі Будзько са следчага ізалятара сябры збіралі ў створаным для гэтых мэтаў акаунце ў Instagramhttps://spring96.org/be/news/102942https://www.svaboda.org/a/31363342.htmlhttps://spring96.org/be/news/104748https://www.instagram.com/kajusizo/.

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Будзько, якая заявіла, што не разумее сутнасці абвінавачвання, два з паловай гады пазбаўлення волі.

Разам з іншымі асуджанымі па справе студэнтаў і выкладчыкаў жанчынамі этапавана ў жаночую калонію ў Гомелі, дзе адбывае прызначаны тэрмінhttps://belsat.eu/news/27-10-2021-usih-asudzhanyh-pa-sprave-studentau-etapavali-u-kalonii/.

Крыніцы

Спасылкі Старонка Касі Будзько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Старонка Касі Будзько на сайце Задзіночання беларускіх студэнтаў

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ