Слуцкая гімназія (цяпер ДУА «Гімназія № 1 г. Слуцка»Подведены итоги соревнования среди учреждений образования Слуцкого района Слуцкий районный исполнительный комитет ) — найстарэйшая адукацыйная ўстанова сучаснай Беларусі, другая пасля Віленскага ўніверсітэта, заснаваная ў 1617 годзе Янушам Радзівілам у Слуцку.

Гісторыя

20 мая 1617 года Януш VI Радзівіл падпісаў грамату аб заснаванні кальвінісцкай школы, якая ў 1630-х гадах была пераўтвораная ў кальвінісцкую гімназіюГлебов И. Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617 до 1901 гг. — Вильно, 1903. Будынак гімназіі быў драўляным. Паводле даследванняў Рыгора Родчанкі, гімназія працавала на працягу трох стагоддзяў бесперапынна. Адукацыя ў гімназіі была платнай. У гімназіі адбывалася раздзяленне вучняў па класах, а не прадметах. Вывучаліся польская, лацінская, грэчаская і нямецкая мовы, а таксама этыка, рыторыка, гісторыя, матэматыка і заканадаўстваА. П. Грицевич, «Древний город на Случи», Мінск 1985.

Кальвінская навучальная ўстанова ўжо ў XVII стагоддзі заваявала вядомасць і славу далёка за межамі Беларусі як «Слуцкія Афіны» і як «Узорная Слуцкая гімназія». І яна змагла зрабіць гэта толькі таму, што каля яе калыскі стаялі выдатныя педагогі свайго часу.

У пачатку XVIII стагоддзя адмянілі цэнз па веравызнанні, пасля чаго акрамя кальвіністаў у школе пачалі навучацца каталікі, якія з часам склалі асноўную масу навучэнцаўMarceli Kosman, «Litewska Jednota Ewangelicko-Reformowana od połowy XVII wieku do 1939 roku», Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Powstańców Śląskich w Opolu, 1986, ISBN 9788385012191. Побач з гімназіяй працаваў інтэрнат для бедных вучняў. Пачатковая адукацыя была бясплатнай.

У 1809 годзе расійскія ўлады змянілі статус установы на павятовую школу Мінскай губерні. Пасля працэсу філаматаў у 1824 г. была зачынена кальвінісцкая гімназія ў Кейданах i супраць школы ў Слуцку былі высунуты цяжкія абвінавачанні. Таму Віленскі сінод даручыў свайму куратару Ваўжынцу Путкамеру вырашыць з рэктарам Віленскага ўніверсітэта Пеліканам пытанне са школай у Слуцку і магчымасць пераўтварэнне яе ў гімназію. Атрымаўшы дазвол ад рэктара і ад урада, у 1827 годзе была адноўлена слуцкая гімназія пад кіраўніцтвам Леапольда Ваноўскага.

У 1829 г. Путкамер пачаў будаваць новы корпус гімназіі. Пры закладцы ганаровага каменю, Путкамер сказаў запамінальную прамовуЛаўрэш Леанід. Род Путкамераў // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 5.2013. С. 302—313.Estreicher Karol. Wawrzyniec Puttkamer (1794—1850). Lwow. 1880. S. 13..

У 1881 кальвінісцкая гімназія канчаткова перайшла пад апеку расійскіх уладаў, з гэтага часу яна звалася мужчынскай гімназіяй у Слуцку. У 1889 годзе ў ёй навучалася каля 300 чалавек.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гімназія была пераўтворана ў сярэднюю школу. У час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы месціўся нямецкі шпіталь. У час вызвалення Беларусі з-пад акупацыі ў 1944 годзе будынак быў пашкоджаны бомбай — аднаўленне будынку цягнулася пяць гадоў і было скончана толькі ў 1949-м годзе. У гонар вучняў гімназіі, якія загінулі ў часе вайны, на тэрыторыі школы быў усталяваны помнік.

Статус гімназіі быў нададзены зноў толькі ў 1998 годзе, калі школа была ператворана ў гімназію № 1 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 2003 і 2009 гадах гімназія паспяхова прайшла дзяржаўную атэстацыю.

Будынак гімназіі

thumb|250px|Сучасны выгляд

Найстарэйшай школай слуцкая гімназія з'яўляецца ўскосна. Драўляны будынак, існаваўшы раней, быў заменены каменнай будовай у стылі класіцызму ў 1829—38 (паводле іншых звестак, у 1852-54) гг. паводле праекту Караля ПадчашынскагаМіцянін А. А., Кукуня В. Р. Слуцкай мужчынскай гімназіі будынак. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993. — С. 448. На першым паверсе будынка размяшчаліся класы, на другім — бібліятэка і школьная канцылярыя. Гэты будынак выкарыстоўваецца цяпер як адзін з карпусоў гімназіі.

На тэрыторыі гімназіі змяшчаліся таксама школьны сад і драўляныя хаты настаўнікаў. Да 1940-х гадоў побач са школай дзейнічаў мураваны кальвінскі збор з вежай, пашкоджаны ў часе Другой сусветнай вайны і разабраны пасля бальшавікамі.

Новы, цагляны, корпус быў пабудаваны ў 1980 годзе, паміж будынкамі існуе пераход. У будынках дзейнічае гімназія № 1.

Стары будынак, праект якога захаваўся, з'яўляецца помнікам класіцызму.

Навучальны працэс

У гімназію прымалі шляхетскіх дзяцей, гарадскіх жыхароў, часам сялянскіх дзяцей. Срок навучання складаў 6-8 гадоў.

Настаўнікі Анджэй Дабжанскі, Анджэй Музоній, Рэйнальд Адам і іншыя заснавальнікі Слуцкай школы — аўтары статута і дапаможнікаў — былі педагогамі еўрапейскага ўзроўню. Дарэчы, па дапаможніку па рыторыцы, створаным Рэйнгальдам Адам, пазней вучыўся Міхаіл Ламаносаў. Гімназістамі, у адпаведнасці са статутам, маглі стаць практычна ўсе здольныя падлеткі, незалежна ад веравызнання і сацыяльнага паходжання. У навучанні выкарыстоўваліся лепшыя вядомыя методыкі таго часу, былі і такія, якія б сёння ні ў якім разе не ўжываліся ў педагогіцы. Напрыклад, каб зацікавіць вучняў лепш і глыбей ведаць лацінскую мову, якая тады з’яўляўся мовай навукі, на працягу двухсот пяцідзесяці гадоў у Слуцкай школе за дадатковае вывучэнне лацінскіх тэкстаў вучні атрымлівалі піва. Гімназіст за дзень мог зарабіць дзве шклянкі.

Даследчык Якаў Парэцкі ў Ленінградзе адшукаў «Статут Слуцкай школы», які быў выдадзены ў Любчы ў 1628 годзе. На аснове гэтай крыніцы навуковец даказвае, што ў пачатку XVII стагоддзя цэнтр гуманістычнай педагагічнай думкі, па сутнасці, перамясціўся з Заходняй Еўропы ў Слуцк. Вызначана, такое сцвярджэнне — не перабольшанне. Нездарма ж з’явілася назва «Слуцкія Афіны». У сценах школы кожнаму не толькі давалі вялікі аб’ём ведаў, але і вучылі па-сапраўднаму думаць. Пры гэтым умела выкарыстоўваўся дыялог настаўніка з вучнем. А менавіта яго як плённую форму навучання ўвёў Платон у сваёй знакамітай Слуцк. Культура и образование. Информация о городе Слуцк .

У 1809—1836 гадах Слуцкая гімназія двойчы рэфармавалася: уводзіліся новыя прадметы, упершыню быў прызначаны свецкі дырэктар. Паступова школа пачала пераходзіць з польскай на рускую мову навучання. У сценах гімназіі разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі польскай і рускай культур. Яна дасягнула свайго кульмінацыйнага пункта ў 1862—1863 гадах. У 1863 годзе, пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага выкладанне польскай мовы ў Слуцкай гімназіі было адменена назаўсёды.

У адной з залаў гімназіі выступаў Якуб Колас. У 1923 годзе ў Слуцку праходзілі курсы павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў, і Колас чытаў лекцыі па методыцы выкладання беларускай мовы. Для слухачоў курсаў паэт упершыню прачытаў сваю паэму «Новая зямля».

Вядомыя выкладчыкі

Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка Мацвей Васілевіч Фурсаў

Вядомыя вучні

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Белабоцкі Андрэй Хрыстафоравіч (сярэдзіна XVII ст. — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) — каталіцкі дзеяч, першы архібіскуп Магілёўскі. Член (1807). Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты (1831—1886) — рэвалюцыянер-дэмакрат, мемуарыст. Кіраўнік паўстання 1863-64 у Навагрудскім павеце. Адам Антонавіч Вайніловіч (1806—1874) — сярэднезаможны землеўласнік Слуцкага павета Мінскай губерні, папячыцель сельскіх запасных магазінаў Слуцкага павета (1835—1845). Бацька Эдварда Адамавіча Вайніловіча. Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) — беларускі і польскі грамадскі дзеяч. Аляксандр Валіцкі (1826—1893) — літаратар, музычны крытык, выдавец.  (1836 — каля 1890) — літоўскі паэт і перакладчык. Язэп (Восіп) Лявонавіч Дыла (1880—1973) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Павел Якаўлевіч Жаўрыд (1899—1939) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху і антысавецкага ваеннага супраціву. Ілья Капіевіч (каля 1651—1714) — асветнік, выдавец, перакладчык, паэт, пісьменнік. Сямён Арыевіч Косберг (1903—1965) — доктар тэхнічных навук, эксперт у галіне авіяцыйных рухавікоў і ракетных рухавікоў, Лаўрэат Ленінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай працы. Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (1821—1899) — урач, заснавальнік акушэрства ў Расіі. Баніфацый Урбанавіч Крупскі (1822—1903) — беларускі палітычны, культурны і гаспадарчы дзеяч Расійскай імперыі. Урбан Баніфацевіч Крупскі (1863—1915) — беларускі палітычны, культурны і гаспадарчы дзеяч Расійскай імперыі. Генрых Казіміравіч Кулакоўскі (1808 — ?) — расійскі ўрач. Самуіл Гарацыевіч Лазінскі (1874—1945) — расійскі гісторык, сурэдактар (1907-13). Іпаліт Восіпавіч Младзецкі (1855—1880) — слуцкі мешчанін, тэрарыст-адзіночка. Іван Алаізіевіч Навацкі — архітэктар, петракоўскі губернскі інжынер (1813—1881) — рускі генерал, удзельнік Каўказскіх паходаў, Крымскай вайны і руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Адам Плуг (1823—1903) — польскі і беларускі пісьменнік, публіцыст. Януш Радзівіл (1612—1655) — польны гетман літоўскі (1646—1654), ваявода віленскі. Дзмітрый Сабалеўскі — дзеяч беларускага руху 1917—1918 гадоў Эдмунд Леапольдавіч Фрык — архітэктар, віцебскі губернскі інжынер Вітольд Карлавіч Цэраскі (1849—1925) — расійскі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН). Напалеон Казіміравіч Чарноцкі (1866—1937) — беларускі публіцыст, перакладчык. Іван Савіч Чымбург (1904—1978) — беларускі філосаф, спецыяліст па марксісцкай філасофіі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1949—1952.

Літаратура

Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі у Беларусі. — Мн., 1968. І. А. Глебаў. «Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617—1630 — 1901 гг.». 1903

. Dzieje kosciolow wyznania helweckiego w Litwie (Geschichte der Kirche Helvetischer Confession in Litthauen), Dr. in der Gerberstrasse No 45, 1843 Filip Sulimierski, Bronisław Chlebowski & Władysław Walewski, 1880: «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich», Wydawnictwo Wędrowiec, Warszawa 1889. Самусік А. Ф. Адукацыйная дзейнасць лютаран і кальвіністаў на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст. // Евангельская царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць : зб. матэрыялаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 9 снежня 2017 г. / уклад. А. У. Унучак [і інш.]. Мінск, 2018. С. 86-104. Самусік А. Ф. Замежныя адукацыйныя паездкі пратэстантаў з тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст. // Евангельская царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць: зб. матэрыялаў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 4 снежня 2021 г. / уклад. А. У. Унучак [і інш.]. Мінск, 2022. С. 20-36. Самусік А. Ф. Кальвінскія школы на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVII — трэцяй чвэрці XVIII ст. // Acta Albaruthenica : Czasopismo naukowe Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. — 2019. T. 19. S. 315—327.

Спасылкі

З гісторыі «Слуцкіх Афін» // www.slutsk1116.narod.ru Слуцкая гімназія: стагоддзі працы на карысць Бацькаўшчыны // kurjer.info Слуцкая гімназія ў 1871—1900 гадах // nasledie-sluck.by Старэйшая школа Беларусі // nasledie-sluck.by

Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Кальвінізм у Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:1617 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі