Антоні Дулінец () — беларускі каталіцкі святар лацінскага абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага рухуРэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964  — С. 161—162. Быў знаёмы з многімі беларускімі дзеячамі. Сябраваў з Вацлавам Аношкам і Пятром Татарыновічам.

Сям’я

З сялянскай каталіцкай сям’і вёскі Мосар. Бацька — Ігнась, маці — Паўліна з Гарбоўскіх. Меў 4 братоў.

Адукацыя і духоўная фармацыя Атрымаў гімназічную адукацыю ў 1917 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Там жа працаваў памочнікам бухгалтара ў ваенным порце.

Вырашыў стаць ксяндзом пасля таго, як у яго стукнула маланка і ён цудам выжыў.

У 1920—1924 гадах навучаўся ў Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі пасля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча). Пасля чаго працягнуў багаслоўскае навучанне ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (1924—1926).

Высвечаны на каталіцкага святара лацінскага абраду біскупам Пінскім Зыгмунтам Лазінскім 4 красавіка 1926 года.

Падчас навучання ў семінарыі зацікавіўся справай адраджэння Уніі. У семінарыі навучаўся разам з Вацлавам АношкамCatalogus Ecclesiarum et Utriusque Cleri tam Saecularis quam Regularis Dioecesis Vladislaviensis seu Calissiensis pro Anno Domini 1921 С. 34.

Душпастырская праца У 1926 годзе прызначаны вікарыем касцёла Унебаўзяцця НПМ у мяст. Бранск на Падляшшы. Аб гэтым прызначэнні Антонія і іншых ксяндзоў, свядомых беларусаў, пісалі як аб «ссылцы» за культурную працу сярод беларусаў-каталікоў«Bielaruskaja Krynica» № 26, 1926 г. С.6.

У 1927 годзе ў віленскім касцёле св. Мікалая адправіў Св. Імшу разам з кс. Шутовічам, кс. Станкевічам і кс. Цікотам на дзявятыя ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларусі«Bielaruskaja Krynica» № 14, 1927 г. С.2.

З 1929 года супрацоўнічаў з Беларускім Каталіцкім Выдавецтвам. Пісаў для беларускіх рэлігійных выданняў «Krynica» і «Chryścijanskaja Dumka»Małgorzata Moroz «„KRYNICA“ — Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu», Беласток, 2001. С. 218. Ахвяраваў на беларускую дзейнасць.

З 1929 года пробашч парафіі Марочна каля Пінска. Намаганнямі кс. Антонія, працай парафіян і дапамогай аднаго праваслаўнага дабрачынца збудаваны мясцовы касцёл«Chryścijanskaja Dumka» № 21-22, 1930 г. С.11«Bielaruskaja Krynica» № 31, 1930 г. С.4. На пасвячэнне якога прыязджаў кс. бп. Лазінскі і ягоны сябар — беларускі каталіцкі святар Пётр Татарыновіч. Папа Пій XI падараваў парафіі 3 званы, на якіх выгравіраваны Святы Айцец. Збіраліся сродкі на будаўніцтва званіцы.

Гаварыў казанні па-беларуску. Заахвочваў вернікаў размаўляць на роднай мове. Распаўсюджваў беларускую культуру.

Удзельнік 1-й канферэнцыі, прысвечанай царкоўнай уніі (23—24 красавіка 1930 года, Пінск)Pamiętnik I-ej Konferencji Kapłańskiej w sprawie Unji [! Kościelnej w Pińsku (23-24 IV 1930 roku)].

З 27.7.1931 года да пачатку Другой сусветнай вайны служыў пробашчам парафіі ў парафіяльным касцёле св. Яна Хрысціцеля ў мяст. Гранне Бельска-Падляскага павета. У 1932 годзе гэты храм быў грунтоўна перабудаваны і папоўнены хорам кс. Дулінцам«Spis Kościołów i Duchowieństwa Diecezji Pińskiej w Rzeczypospolitej Polskiej 1933 i 1934» С. 44..

Хадзіў у пілігрымку на Кальварыю ў Вільню«Chryścijanskaja Dumka» № 6,1936 г. С. 4..

У верасні 1936 года кс. Антоні разам з а. Аношкам віншуюць кс. Татарыновіча з юбілеем святарства ў Мядзведзічах. Там жа ён гаворыць навуку па-польску, але так зразумела і ўсё з беларускага жыцця«Chryścijanskaja Dumka» № 9, 1936 г. С 11..

З 1940 па 1949 гады пробашч касцёла Апекі НПМ Ружанцовай у в. Сігневічы Пружанскага дэканата.

Пасля вызвалення з лагера ў 3.12.1954 — 21.02.1966 быў пробашчам у в. Будслаў.

Дзейнасць у час вайны Падчас Другой сусветнай вайны садзейнічаў беларусізацыі Касцёла. Уваходзіў у спіс 45 каталіцкіх святароў на беларускіх паслугах, падрыхтаваны разведкай Арміі Краёвай у Мінску (жнівень — верасень 1942 года).

Пасляваенны лёс Арыштаваны ў лютым 1949 года ў Сігневічах. Асуджаны да 25 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў ГУЛАГа каля Кемерава. Атрымаў кілу. Прабыў нейкі час у лагеры з Фабіянам Ярэмічам«ŹNIČ» № 48 KASTRYCNIK-LISTAPAD 1958 г. С. 5.. Вызвалены ў 1954 годзе. Зарэгістраваны пробашчам парафіі Унебаўзяцця НПМ у мяст. Будслаў Вілейскага дэканата.

Падчас яго служэння праводзіўся Будслаўскі фэстДа новых перамог (Мядзел). — № 41 (3012). — 4 красавіка 1964 г. і была знойдзена былая бернардзінская бібліятэка ў адной з вежаў будслаўскага касцёлаДа пытання пра бібліяграфічную рэканструкцыю будслаўскай бернардзінскай бібліятэкі — Лаўрык Ю. М. (Мінск). Таксама ў касцёле гучаў арган, працаваў вежавы гадзіннік.

Неаднаразова падвяргаўся нападкам у камуністычных газетах.

Анеля Катковіч у сваіх успамінах «Разьвітаньне з Будславам» піша: Адведваў нас у Будславе кс. Антон Дулінец, які таксама доўгія гады быў на Сібіры й вярнуўся з «раю» амаль што разам з намі. Ён знаў амаль усіх ксяндзоў-беларусаў і сам быў беларусам. Казаньні ў касьцеле гаварыў па-польску, але ўводзячы цэлыя беларускія сказы. Ужо ён не жыве, памёр па дарозе з плябані ў касьцёл. Упаў і больш не падняўся.

Ва ўспамінах кс. Станіслава Жука «На стражы веры» ёсць успамін пра смерць суседа (кс. Дулінца):

21 студзеня адышоў да вечнасці яшчэ адзін сусед нашага дэканату. Быў гэта старычок (80 гадоў), хварэў на гіпертанію. З вялікімі цяжкасцямі, незважаючы на свае недамаганні працаваў да астатняга. Рана 21 студзеня выбраўся ў касцёл, аслаб і праз паўгадзіны, ужо не жыў. Перад пахаваннем прыехала трое суседзяў, спавядалі да 23:30. Люду Божага сабралася вельмі шмат. Удзялілі каля 1,5 тысячы святой Камуніі. Ксяндзоў прыехала 11. У час апошняга набажэнства глядзеў я на іх, стоячых на каленях, на сівыя ці сівеючыя галовы, на твары пакрытыя маршчынамі (некаторыя, як і памершы пасля доўгіх гадоў зняволення) і са слязьмі на вачах падумаў: "Старая гвардыя, як жа хутка яна разрушаецца. У дэканаце засталося нас ужо толькі трох. Сіротцтва гэтай парафіі надта балюча мяне закранула, бо была дорага сэрцу 7 гадоў працаваў там (у Будславе) перад выездам у Касцяневічы. (Д. Ж. ліст ад 25.01.1966).

На яго пахаванні было шмат парафіян. Пахаваны на могілках у Будславе, каля капліцы. У Будславе нават праз паўстагоддзя з пашанай згадваюць яго імя.

Фотаздымкі

Крыніцы

Літаратура Леанід Маракоў «Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964» С. 161, 162, 500, 566, 593, 621, 638. Jerzy Garbinski, Jerzy Turonek «Bialoruski ruch chrzescijanski XX wieku: slownik biograficzno-bibliograficzny» С. 95-96. Roman Dzwonkowski SAC «Leksykon duchowieństwa polskiego represjonowanego w ZSRS 1939―1988» С. 207—208.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай