Billboard (Білборд) — штотыднёвы амерыканскі часопіс, прысвечаны музычнай індустрыі. Ён ахоплівае практычна ўсе аспекты гэтага бізнесу, у тым ліку штотыднёвыя навіны, аўтарскія артыкулы, продажу аўдыё- і відэаносьбітаў, інтэрнэт-загрузкі і гэтак далей, аднак найбольш вядомы сваімі хіт-парадамі. Самыя важныя з іх — Billboard Hot 100, які змяшчае лепшыя 100 песень па-за залежнасці ад жанру і часта выкарыстоўваецца для ранжыравання па папулярнасці песень у ЗША, і Billboard 200 — хіт-парад па продажах альбомаў. Па выніках штогадовых продажаў часопіс прысуджае ўзнагароды Billboard Music Awards.

У канцы 1990-х гадоў часопіс «Billboard« быў названы «бібліяй» гуказапісвальнай індустрыіGodfrey, Donald G.; Leigh, Frederic A. Historical Dictionary of American Radio. — Westport, CT: Greenwood Press, 1998. — P. 45. — ISBN 978-0-313-29636-9., а меркаванне «Billboard» лічыцца «залатым стандартам».

Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Штотыднёвыя часопісы Катэгорыя:Часопісы на англійскай мове