«Мсціўцы» () — амерыканскі супергеройскі фантастычны фільм 2012 года аб прыгодах аднайменнай каманды супергерояў коміксаў кампаніі Marvel Comics. З’яўляецца 6-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel.

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 3 траўня 2012 года.

Сюжэт Локі, зводны брат Тора, вяртаецца, і гэтым разам ён ужо не адзін. Зямля аказваецца на мяжы прыгнёту, і толькі лепшыя з лепшых могуць выратаваць чалавецтва. Кіраўнік міжнароднай арганізацыі Ш.Ч.Ы.Т. Нік Фьюры збірае выдатных прыхільнікаў справядлівасці і дабра, каб адбіць атаку. Пад кіраўніцтвам Капітана Амерыкі Жалезны Чалавек, Тор, Халк, Сакалінае вока і Чорная ўдава ўступаюць у вайну з захопнікамі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2012 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Сільвестры