Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў в. Бабоўня Капыльскага раёна, размешчанае на перакрыжаванні дарог Бабоўня — Капыль і Бабоўня — Асіповічы. Пахаваны 54 воіны і партызаны. Сярод іх воіны 30-га гвардзейскага стралковага палка, 302-га гвардзейскага зенітнага артылерыйскага палка і партызаны злучэнняў Мінскай і Баранавіцкай абласцей, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура партызана.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Бабоўня Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Брацкія магілы Капыльскага раёна