Удзел украінцаў у эфіопа-эрытрэйскай вайне адзначаны дзейнасцю ваенных саветнікаў УСУ і наймітаў як пры УС Эрытрэі, так і УС Эфіопіі.

Гісторыя У маі 1998 года паміж Эрытрэяй і Эфіопія ўспыхнуў узброены канфлікт, выкліканы тэрытарыяльнай спрэчкай. Сутычкі пачаліся пасля памежнага здарэння, за якім рушыла ўслед уварванне УС Эрытрэі на тэрыторыю эфіопскіх штатаў Тыграй і Афар.

У адрозненні ад эфіопаў, якія зрабілі стаўку на расійскіх вайскоўцаў, эрытрэйцы заручыліся ваенна-тэхнічнай падтрымкай Украіны. Ужо летам быў арганізаваны паветраны мост Кіеў — Асмэра.

У тым жа годзе група эрытрэйскіх пілотаў прайшла паскораны курс перавучвання на новую тэхніку ва ўкраінскіх навучальных цэнтрах. Для абслугоўвання эрытрэйскіх ВПС у краіну прыбылі ўкраінскія і балгарскія тэхнікі. Украінцы таксама выступілі ў ролі пілотаў-інструктараў. Адначасова яны займаліся перавозам узбраення і ваеннай тэхнікай, якая пастаўлялася ў Эрытрэю трэцімі дзяржавамі. (гл. Авіяцыя эфіопа-эрытрэйскага канфлікту)

Паводле некаторай інфармацыі, украінскія спецыялісты маглі ўступаць у сутычкі з грамадзянамі былых савецкіх рэспублік, якія ваявалі на баку эфіопаў, у прыватнасці, з расіянамі. Са слоў Аляксандра Мішына, сузаснавальніка ўкраінскага Цэнтра даследавання Афрыкі, фактычна ўсе лётчыкі варагуючых бакоў былі з Украіны і Расіі, уступаючы ў сутычкі адзін з адным. Ён нават назваў падзеі 1998—2000 гадоў «першай расійска-ўкраінскай вайной»Ростислав Буняк. Война Эфиопии и Эритреи: первая российско-украинская // Факты ICTV : информационный портал. — 14 апреля 2016.. Журналіст Вадзім Андрухін згадваў, што амерыканская разведка тады нібыта перахапіла радыёперамовы, якія вялі паміж сабой пілоты варагуючых бакоў. Усе яны казалі на рускай мове і мацюкаліся. Як адзначалі іншыя крыніцы, гэта быў не першы падобны выпадак. Расійскія і ўкраінскія наёмныя спецыялісты ўжо сутыкаліся як адзін з адным, так і паміж сабой у АнголеРусские наёмники — от Африки до Сирии.

Варта адзначыць, што і на баку Эфіопіі змагалася некаторая колькасць украінцаў, як і расіянаў на баку Эрытрэі. Так, напрыклад, украінскія інжынеры наладжвалі сістэму СПА для абароны эфіопскай сталіцы і прыгранічнага горада МэкэлеДикие гуси летят из СССР.

Ні адзін з бакоў, абвінавачваючы праціўніка ў выкарыстанні наймітаў з былога СССР, наяўнасць такіх у сябе не прызнаўВладимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001..

Колькасць Па даных выдання «Независимая газета», на сакавік 2000 года толькі ў Эрытрэі знаходзілася каля 300 украінцаўАлексей Андреев. АФРИКАНСКИЙ РОГ: ЗАТИШЬЕ ПЕРЕД БУРЕЙ // Независимая газета : газета. — 29 марта 2000.. Газета «Собеседник» у маі 2001 года, ужо пасля вайны, паведаміла пра ўдзел у канфлікце на баку Эрытрэі не больш за 20—30 пілотаў і столькі ж наземных спецыялістаў.

Здарэнні 17 ліпеня 1998 года адзін з украінскіх Іл-76МД (рэгістрацыйны нумар UR-UCI), якія ажыццяўлялі перавозкі спецмаёмасці, пацярпеў катастрофу і ўпаў блізу АсмэрыМихаил Жирохов. Война в воздухе на Африканском Роге // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004..

Катэгорыя:Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт Катэгорыя:Узброеныя сілы Эрытрэі Эфіопія і Эрытрэя