Іван Васільевіч Скопін (, в. Косарава, Асташкоўскі раён, Калінінская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія У дзевяцігадовым узросце жыццё хлопца апаліла вайна. Нямецкія войскі спалілі ягоную вёску і на выхаванне яго ўзяла цётка. 14-гадовым падлеткам перабраўся ў Рось, куды ездзіў цягніком на базар прадаваць зерне.

У 1950 годзе скончыў рамеснае вучылішча.

Працоўную дзейнасць пачаў машыністам абаротных печаў у цэху абпалу клінкеру на цэментавым заводзе «Перамога», дзе і прапрацаваў да выхаду на заслужаны адпачынак.

Не адно пакаленне машыністаў верцяцца печаў прайшло школу Скопіна і працягвала разам з ім прыносіць працоўныя дасягненні сваім калектывам і цэментнаму заводу «Перамога», ВА «Ваўкавыскцэментнашыфер». Абіраўся дэлегатам XXVIII з’езда КПБ.

Узнагароды Нястомная энергія, працавітасць, высокі прафесіяналізм былі па вартасці ацэненыя дзяржавай. Скопін неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў СССР і БССР. Яму было прысвоена званне «Лепшы машыніст абаротных печаў цэментнай прамысловасці СССР». Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровай Граматай ЦК ВЛКСМ. У 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам Знак Пашаны, у 1971 годзе ордэнам Леніна і медалём «Серп і Молат» — знакам адрознення Героя Сацыялістычнай Працы.