Афінскі эканамічны ўніверсітэт () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.

Гісторыя У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў Афінах на сродкі грэчаскага патрыёта і мецэната Грыгорыя Маразлі, які на працягу 15 гадоў займаў пасаду мэра Адэсы, былі пабудаваны настаўніцкі інстытут, камерцыйная акадэмія і акварыум. Першы пазней стаў часткай сучаснага ўніверсітэта.

Універсітэт быў афицыйна заснаваны як вышэйшая школа эканомікі. З 1926 па 1989 гады яна называлася Афінскай школай эканомікі.

Да 1955 года існаваў толькі адзін напрамак падрыхтоўкі студэнтаў. З тых часоў былі створаны два аддзяленні: эканамічнае і дзелавога адміністравання. У 1984 годзе школа была падзелена на тры аддзяленні: эканомікі, дзелавога адміністравання і статыстыкі і інфарматыкі.

Структура Эканамічны факультэт (1955) Факультэт дзелавога адміністравання (1955) Факультэт міжнародных і еўрапейскіх эканамічных адносін (1989) Факультэт маркетынгу (1989) Факультэт інфарматыкі (1984) Факультэт статыстыкі (1989) Факультэт бухгалтарскага ўліку і фінансаў (1999) Факультэт кіравання і тэхналогій (1999)

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Афіны