Дом па вуліцы Леніна, 4 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы.
Архітэктура Прымыкае да дома № 2 пры дапамозе крытага праезду ва ўнутраны двор. Двухпавярховы аб'ём выцягнуты ў бок двара і выходзіць па вуліцу вузкім тарцовым фасадам, расчлянёным прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вуглавымі лапаткамі. Планіровачна будынак падзелены на 2 палавіны з самастойнымі ўваходамі з боку вуліцы і праезду.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)