Украіна — удзельнік праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (з 2009 года). У 2014 годзе Украіна і Еўрасаюз падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі, якое замяніла ранейшае Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Еўрапейскімі супольнасцямі і Украінай. З сакавіка 2022 года Украіна з’яўляецца магчымым кандыдатам на сяброўства ў ЕС. 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз. 14 снежня 2023 года Рада Еўрасаюза вырашыла пачаць перамовы аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза.
Пагадненне аб асацыяцыі было ініцыяванае ў 2012 годзе, але ўкраінскі ўрад спыніў падрыхтоўку да яго падпісання 21 лістапада 2013 года падчас прэзідэнцтва прарасійскага палітыка Віктара Януковіча. У якасці тагачаснага кіраўніка дзяржавы браў удзел у саміце ЕС у Вільні 28-29 лістапада 2013 г., дзе планавалася падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі, але не было. Рашэнне аб адмове ад падпісання пагаднення стала прычынай пачатку Еўрамайдана і ў выніку прывяло да зрушэння Януковіча і ўрада Мікалая Азарава пасля Рэвалюцыі Вартасці ў лютым 2014 года. 21 лютага 2019 года ўнесены змены ў Канстытуцыю Украіны, нормы аб стратэгічным курсе Украіны на членства ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА замацаваны ў прэамбуле Асноўнага закона, трох артыкулах і пераходных палажэннях.20 лютого 2019 року в «Голосі України» офіційно оприлюднено Закон про зміни до Конституції щодо членства України в ЄС та НАТО (Про внесення змін до Конституції України (щодо стратегічного курсу держави на набуття повноправного членства України в Європейському Союзі та в Організації Північноатлантичного договору): Закон України від 7 лютого 2019 року № 2680-19, URL : https://zakon.rada.gov.ua/rada/show/2680-19#Text ) З таго часу Украіна імкнецца да поўнай інтэграцыі і далучэння да Еўрапейскага Саюза, што замацавана ў Канстытуцыі Украіны ад 21 лютага 2019 года.
Палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі падпісаў 21 сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк. Эканамічную частку Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам 27 чэрвеня 2014 года падпісаў пяты прэзідэнт Пётр Парашэнка.
1 студзеня 2016 года Украіна далучылася да ПВЗСТ з ЕС. Украінскім грамадзянам з 11 чэрвеня 2017 года прадастаўлены бязвізавы рэжым для ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду. Пагадненне аб асацыяцыі афіцыйна набыло моц 1 верасня 2017 года. (Press release) 12 кастрычніка 2021 года Украіна заключыла авіяцыйны бязвіз з ЕС. 16 сакавіка 2022 года Украіна далучылася да сінхроннай сеткі кантынентальнай Еўропы, а менавіта ENTSO-E.
Праз поўнамаштабнае расійскае ўварванне ў Украіны, 28 лютага 2022 года Украіна падала заяўку на ўступленне ў ЕС за прыскоранай працэдурай і падтрымка ўступлення ў ЕС павялічылася да рэкордных 91 %. У першыя дні шырокамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны адбыўся рост з 68 % да 86 %, далей рост доўжыўся і станам на кінець сакавіка складае 91 % — абсалютны рэкорд за ўсе гады даследаванняў.
14 снежня 2023 года Рада Еўрасаюза вырашыла пачаць перамовы аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза.
Гл. таксама
Уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз
Зноскі
Катэгорыя:Знешняя палітыка Еўрапейскага саюза