Дом Орды — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 38-40, на рагу з вуліцай Бутрымовіча.

Гісторыя Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя (па некаторых звестках у пачатку ХХ стагоддзя) у эклектычным стылі для , нявесткі Напалеона Орды.

З 25 студзеня па 5 сакавіка 1919 года ў гэтым доме знаходзіўся штаб 2-га савецкага Паўстанцкага Палескага палка пад камандаваннем Фёдара Казубоўскага, які вызваліў Пінск ад кайзераўскіх акупантаў, пра што сведчыць памятная таблічная на будынку. У міжваенны перыяд тут размячалася бібліятэка Орды, якая налічвала больш за 1400 кнігДом Орды (ул.Ленина,38).

Архітэктура Будынак двухпавярховы, складаецца з 2 частак, аб’яднаных адзіным праездам. Вугал дома на скрыжаванні вуліц зрэзаны і вылучаны гранёным эркерам, які навісае пад уваходам. У завершы вугла — фігурны шчыт у форме какошніка, дэкарыраванага філёнгамі і арнаментам з цаглянай муроўкі. Пластыку фасадаў узбагачаюць фігурныя ліштвы акон, лапаткі, філёнгі, пінаклі, руст. Уваходны рызаліт завершаны ступеньчатым атыкам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Збудаванні Пінска ў цагляным стылі Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск) Катэгорыя:Вуліца Бутрымовіча (Пінск)