Сяргей Астапавіч Пятровіч (, Капыль — ) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1962).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. У 1955—1957 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1960—1973 і 1977—1981 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1973—1977 гадах — намеснік Міністра культуры Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.
Навуковая дзейнасць Даследаваў дзейнасць Е. Міровіча, тэатральную спадчыну Я. Коласа, развіццё тэатральнага мастацкага аматарства рэспублікі. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—2, 1983—1985).
Творы Народныя тэатры Беларусі. Мн., 1966; Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн. 1972; Якуб Колас і беларускі тэатр. Мн., 1975; Еўсцігней Міровіч. 2 выд. Мн., 1978; Дзіцячы тэатр БССР (1931—1941 гг.). Мн., 1983.
Літаратура
Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР