Эўгеніюш Кабац ( , г. Ваўкавыск — , г. Варшава, Польшча) — польскі пісьменнік і перакладчык твораў беларускай літаратуры.

Біяграфія Паходзіць з сям’і чыгуначніка. У 1946 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Польшчу. Закончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў у фінансавых установах (1948—1957), рэдакцыі двухтыднёвіка «Сучаснасць» (1960—1968), дарадцам па справах культуры пасольства Польшчы ў Італіі (1968—1972). У 1973—1993 гадах — намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Сусветная літаратура». Сакратар польскага філіяла Таварыства эўрапейскай культуры (1990). Член галоўнай управы Таварыства «Польшча-Беларусь» (1994). Дэбютаваў у 1949 годзе ў тыднёвіку «Час», як раманіст. Друкуецца з 1954 года.

Творчасць Па сцэнарах Кабаца знятыя фільмы: DECYZJA (1960), DYREKTORZY (1975, серыял, серыя 6), DOKTOR MUREK (1979).

П’яны анёл (1957) Занадта многа сонца (1959) Горкі пляж (1960) Раманс (1960) Нейтральная зона (1960) напісана ў суаўтарстве Аляксандрам Мінкоўскім Прыгоды з Агнешкай (1962) Адзінаццатая запаведзь (1965) Чарапахі (1966) Адпачынак у высокай траве (1968) Піліп і Джульета (1968) Выкраданьне Джульеты (1973) Патрыцыя, або Пра каханне і мастацтва сярод ночы (1975) Аўтастрада сонца (1979) Малгажата, або Рэквіем для ваяўнічай (1980) Смерць працоўнага ў гатэлі «Савой» (1985) Сакрэты Падрэ Піо (1999) Непагадзь над Палерма (1999) Vinum. Sacrum et profanum (2003) Сярод знакаў Арла і Пагоні (2004) Падрэ Піо. Другое крыло анёла (2008) Чорнаруская хроніка пракажоных (2008)

Узнагароды У 1965 годзе удастоены Залатога крыжа Заслугі, у 1981 годзе — Рыцарскага крыжа за адраджэнне Польшчы, у 1982 годзе Афіцэрскага крыжа за адраджэнне Польшчы.

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 258. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 383. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 261. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 232—233. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 823. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 602.