Лідзія Сцяпанаўна Навахацкая ( — ?) — беларуская актрыса.

Біяграфія Працавала ў Беларускім савецкім тэатры (1918), Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі (1919). 3 1920 года ў БДТ (дакладна вядома пра яе ўдзел у спектаклях да 1930).

Творчасць Выконвала гераічныя і характарныя ролі. Сярод роляў: Паўлінка (аднайменная п’еса Я. Купалы), Марыся («Ганка» У. Галубка), пані Зубкоўская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага), Кавецкая («Над Нёманам» М. Грамыкі), Параска («На Купалле» М. Чарота), Малання, Домна, Наста («Кар’ера таварыша Брызгаліна», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), Ніколь («» Мальера), Лаксандра («Мост» Я. Рамановіча) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі