Маціяс Груневальд (; , 1470 ці 1475 — Гале, ) — апошні вялікі мастак паўночнага адраджэння. Захавалася не больш за дзясятак яго твораў, з якіх галоўны — «Ізенгеймскі алтар». Працаваў пры двары майнцскіх архібіскупаў (1508—1525). У сваёй творчасці з бязмежнай эмацыйнай сілай выказаў трагічны напал і ўзвышаны містычны спірытуалізм эпохі. Пераадкрыты ў пачатку XX стагоддзя нямецкімі экспрэсіяністамі, якія палічылі яго сваім прамым папярэднікам.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Маціяс Груневальд · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.