Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Навасёлкі.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.

У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1976 годзе скасаваны пасёлкі Май і Падлессе (зліліся з вёскай Кавалёва)Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мар’інагорскага гарсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цагельня і Чырвоны Бераг)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 сакавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 11 (1709).. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарэлецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гарэлец, Ліпнікі, Ліпск, Пцічанская, Пясчанка, Ржышча і Янка Купала)Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района . 29 студзеня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар АзёрныРешение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 211 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта . 8 верасня 2017 года вёскі Кавалёва і Сенажаткі ўключаны ў гарадскую рысу Мар’інай ГоркіРешение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 4127 чалавек, з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 3370 чалавек.

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 26 1 студзеня 2011 года — 28

Гл. таксама Навасёлкаўская воласць

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 9

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе