Аляксандр Пятровіч Сасноўскі (нар. , г. Магілёў) — беларускі дырыжор, педагог.

Біяграфія Скончыў у 1978 годзе Беларускую кансерваторыю па класе Х. Абраміса, у 1983 годзе Ленінградскую кансерваторыю па класе Ю. Цеміркана. У 1981—1991 і з 1993 дырыжор, з 1994 галоўны дырыжор Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. 3 1988 адначасова мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі. 3 1994 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць Творчасці Сасноўскага ўласцівы прафесійнае майстэрства, артыстызм, актыўнасць дырыжорскай волі, эмацыянальнасць і экспрэсія. Выразная мануальная тэхніка і ўяўная лёгкасць выканання — характэрныя рысы яго індывідуальнага стылю, якія абумоўліваюць высокую якасць гучання аркестра і зладжанасць музычн.-тэатр. ансамбля. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены аперэты «» Ф. Легара (1984), «Мільянерка» Я. Глебава (1987), «Клоп» (1988), «» (1992), «» (1994), «Шклянка вады» У. Кандрусевіча (1995), «» І. Штрауса (1997), «Дарагая Памэла» М. Самойлава, «Севастопальскі вальс» К. Лістова, «Цалуй мяне, Кэт!» К. Портэра (усе 1998), «Даратэя» Ц. Хрэннікава (2000), опера «Viva la mamma!, або Пікантныя кашмары тэатральнага жыцця» Г. Даніцэці (1993), балеты «Штраусіяна» на музыку Штрауса (1992), «» на музыку Ф. Шапена (1995), «» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына (1998) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі