Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Барысаве, размешчаны на Цэнтральнай плошчы. Пастаўлены ў 1986 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар А. Анікейчык, архітэктары Л. Левін, Ю. Градаў.

Апісанне Вышыня пастамента складае 3,2 м, скульптуры — 5 м. У. I. Ленін паказаны ў поўны рост, побач з трыбунай, на якую апіраецца левай рукой. Рух правай рукі як бы сцвярджае выбітыя на трыбуне словы «Уся ўлада Саветам!». Энергічна ўзнятая галава, пастава перадаюць унутраную дынаміку вобраза. Выява разгорнутага сцяга побач з фігурай садзейнічае ўспрыняццю помніка як сімвала рэвалюцыі. Спалучэнне чырвонага граніту пастамента і цёмнай бронзы скульптуры ўзмацняе яго мастацкую выразнасць.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1986 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Помнікі Барысава Катэгорыя:Цэнтральная плошча (Барысаў) Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава