У канцы лютага 2022 года ў СМІ з’явіліся першыя паведамленні пра дыверсіі на беларускіх чыгунках з мэтай вываду з ладу жывой сілы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў ваеннага прызначэння, якія перавозіліся па чыгунцы і прызначаліся для расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. У трох беларускіх абласцях было знішчана сігнальнае абсталяванне, а чыгуначныя пуці былі заблакіраваны. У выніку гэтых аперацый была парушана праца некалькіх аддзяленняў беларускай чыгункі. З гэтых дзён дыверсіі набылі масавыя маштабы, і дыверсіі былі здзейснены на шматлікіх чыгуначных шляхах у паўднёвых абласцях Беларусі.

Гісторыя

24 лютага 2022 года а 05:30 па маскоўскім часе расійскія дзяржаўныя тэлеканалы пачалі трансліраваць зварот прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Саюз беларускай апазіцыі BYPOL распачаў шэраг акцый прамога дзеяння, накіраваных супраць тылага забеспячэння расійскіх войскаў з выкарыстаннем беларускай інфраструктуры. Асобныя ячэйкі прыхільнікаў BYPOL атрымалі інструкцыі па знішчэнні транспартнай інфраструктуры на беларускай чыгунцы. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай вобласці было знішчана сігнальнае абсталяванне, а чыгуначныя пуці былі заблакіраваны. За частку рэалізаваных акцый адказнасць узяў BYPOL. Паводле іх даных, у выніку гэтай аперацыі была парушана праца некалькіх аддзяленняў беларускай чыгункі. РЧ забараніла рух сваіх рухомых саставаў, у тым ліку ваенных эшалонаў, па тэрыторыі Беларусі ў начны час, а беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіравання лакаматывамі і выезду на перагоны. Па заяве BYPOL:«Я готов сражаться чем угодно»: почему все больше белорусов едут воевать за Украину, BBC, 03.03. 2022Наш абавязак — і ў нашых сілах — рабіць рэальныя рэчы, каб спыніць [вайну], вызваліцца ад акупацыі расійскіх войскаў і аднавіць добрае імя нашых продкаў. «Рэйкавая вайна» — гэта веды, якія нам дасталіся ў спадчыну, гэта тое, што мы ўмеем і што пад сілу кожнаму з нас.Аб неабходнасці «рэйкавай вайны» казаў і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, які звяртаўся да беларусаў. Паводле яго слоў, самымі важнымі напрамкамі, на якія трэба звяртаць увагу, з’яўляюцца Крым — Мелітопаль, Крым — Херсон, Валуйкі — Купянск, Гомель — Кіеў (агульны напрамак). Ён адзначаў, што зрыў забеспячэння расійскіх войскаў па чыгунках можа радыкальна змяніць сітуацыю, асабліва на напрамку Крым — Мелітопаль, па якім Расія забяспечвае групоўку, што штурмуе Марыупаль.

Храналогія падзей

26 лютага На перагоне Талька-Вярэйцы выведзены з ладу прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ.

27 лютага Былі выведзены з ладу прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ паблізу станцыі Барысаў.

28 лютага На перагоне Талька-Вярэйцы выведзена прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ.

1 сакавіка На перагоне Астанковічы-Жэрдзь знішчана рэлейная шафа кіравання СЦБ. Таксама былі знішчаны шляхам падпалу дзве шафы ўпраўлення СЦБ (прылада сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) на ўчастках абслугоўвання Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў БЧ, чым была парушана работа святлафораў і стрэлачных пераводаў і заблакіраваны рух на гэтых участках чыгункі. Таксама на ўчастку абслугоўвання Магілёўскага аддзялення БЧ праведзена закарочванне рэйкавага ланцуга дротам.

У ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах затрымалі мужа з жонкай, якія на чыгуначных пуцях падпалілі бярвенні. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», гэта Сяргей і Кацярына Глебка. У іх трое непаўналетніх дзяцей. На «пакаяным» відэа заўважна, што Сяргей збіты.

«Мужчына ўсё здымаў на мабільны з адпаведным каментаром, дзе адкрыта выказваў свае тэрарыстычныя намеры. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі», — піша МУС. «Паклаў два палены на шляху, бо наглядзеўся тэлеграм-каналаў і быў не згодны, хацеў як бы выказаць сваю падтрымку і падпаліў гэтыя палены», — кажа мужчына на відэа і раскайваецца ў зробленым.

Супраць Сяргея Глебкі ўзбуджана крымінальная справа па арт. 289 КК (акт тэрарызму).

2 сакавіка 2 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіку ў Асіповічах затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара. Па звестках праваабаронцаў, гэта Аляксей Шышкавец. Цяпер ён знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА № 4.

Паводле інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына «увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання BYPOL, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боте для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі». 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакіроўцы чыгуначных пуцей, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».

У адносінах да фігуранта ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні з мэтай учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.

«Ён выказаў актыўную гатоўнасць садзейнічаць акцыям прамога дзеяння на аб’ектах чыгункі ў раёне горада Асіповічы з мэтай правядзення дыверсій і недапушчэння прасоўванняў эшалонаў з ваеннай тэхнікай», — кажа начальнік магілёўскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіл Сухачоў.

Супраць Аляксея распачалі крымінальную справу за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні з мэтай здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці (арт. 361-1 КК).

Таксама 2 сакавіка ў Жодзіне затрымалі яшчэ аднаго «рэйкавага партызана» — мужчыну 35 гадоў.

4 сакавіка 4 сакавіка ў Светлагорску затрымалі трох мясцовых жыхароў. Як сцвярджае прэс-служба МУС, 29-гадовы жыхар Светлагорска разам з двума знаёмымі вечарам 28 лютага прыйшлі на чыгуначны перагон за горадам, двое з іх аблілі гаручай сумессю рэлейную шафу сігнальнай устаноўкі і падпалілі яе — абсталяванне выгарэла. На іх завялі крымінальную справу за ўчыненне акта тэрарызму.

З 2 сакавіка ў Светлагорску праходзілі ператрусы ў сувязі са спаленым абсталяваннем. Тады на перагоне Астанковічы — Жэрдзь гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі была спалена рэлейная шафа сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), і ў выніку святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзены ў непрацоўны стан. Перагон Астанковічы — Жэрдзь знаходзіцца на лініі Жлобін — Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Лінія была пабудавана як найкарацейшы шлях для воінскіх эшалонаў у бок Украіны падчас Першай сусветнай вайны.

Праваабаронцам вядома, што 4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя сужэнцы Зміцер і Наталля Равіч, брат Наталлі Дзяніс Дзікун і яго дзяўчына Аліса Малчанава і яе бацька Алег Малчанаў. На дадзены момант Зміцер Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў арыштаваныя, Аліса і Наталлю адпусцілі.

У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаянае» відэа з Дзянісам Дзікуном, на якім ён выглядае збітым. Ён кажа, што па ўказанні BYPOL падпаліў яшчэ з двума людзьмі 28 лютага шафу сігнальнай устаноўкі на станцыі «Жэрдзь-Астанковічы».

Следчы камітэт у гэты ж дзень паведаміў аб затрыманні 30-гадовага жыхара Светлагорска. СК сцвярджае, што ён дзейнічаў у змове са сваім сваяком, які пасля падзей жніўня 2020 года выехаў з Беларусі ў Літву, дзе хаваўся ад крымінальнага пераследу. Ад BYPOL затрыманы нібыта «атрымаў заданне ажыццявіць акты тэрарызму на чыгунцы». СК сцвярджае, што затрыманы меў «падрабязныя інструкцыі і відэаўрокі па вырабе прылад злачынства і ўчыненні тэрактаў на чыгуначных аб’ектах».

6 сакавіка 6 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПа затрымалі жыхара Віцебска па абвінавачанні ў падрыхтоўцы акта тэрарызму. Па даных МУС, мужчына планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.

Па інфармацыі чыгуначнага тэлеграм-канала @bel_zhd, затрыманым з’яўляецца супрацоўнік Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Сяргей Канавалаў. Суполка чыгуначнікаў паведамляе, што затрыманы мужчына быў пасля канфлікту на рабоце: «Накануне задержания Коновалов вступил в конфликт с заместителем начальника дистанции сигнализации и связи по идеологии, бывшим начальником транспортной милиции, Глячковым В. А. (с которым раньше уже конфликтовал). Глячков с ведома начальника дистанции Селионова И. В. сообщил в ГУБОПиК и КГБ о подготовке данным работником диверсии, в результате чего Коновалова и арестовали без каких-либо на то реальных оснований».

Паводле інфармацыі МУС, Канавалаў меў доступ да названага абсталявання, але, як піша «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», ён працаваў не на перагонах, а толькі ў будынку.

Супраць мужчыны была ўзбуджана крымінальная справа за падрыхтоўку да акту тэрарызму.

15 сакавіка На перагоне Даманава — Лясная выведзены з ладу прылады тэлемеханікі і аўтаматыкі СЦБ.

16 сакавіка На перагоне Фарынава — Загацце (Віцебскае аддзяленне) знішчана рэлейная шафа СЦБ. У выніку быў парушаны графік руху цягнікоў, у тым ліку вайсковага прызначэння.

Адказнасць за акцыі на перагонах Даманава — Лясное і Фарынава — Загацце ўзяў BYPOL.

17 сакавіка Уначы па станцыі Орша-Цэнтральная з рэлейнай шафы невядомымі былі дэмантаваныя і выкрадзеныя 6 сігнальных трансфарматараў тыпу СОС2-50. У сувязі з гэтым з 21:36 да 03:00 быў спынены чыгуначны рух у гэтым напрамку.

18 сакавіка 18 сакавіка ў Оршы за пашкоджанне чыгуначных пуцей затрыманы мясцовы супрацоўнік чыгункі. На праўладным тэлеграм-канале з ім з’явілася «пакаяльнае» відэа. Аднак твар мужчыны не паказалі, а прозвішча не назвалі. Сам затрыманы на відэа прызнаўся, што скраў цягу ручнога тормазу на грузавым вагоне.

25 сакавіка 25 сакавіка на перагоне Барысаў-Навасады (Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі) былі спалены 2 рэлейныя шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіравання (СЦБ).

Telegram-канал суполкі чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што 24 сакавіка Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ меў звесткі пра падрыхтоўку дыверсіі на прыпыначным пункце Гай (перагон Мінск-Сартавальны-Памыслішча). У выніку туды былі накіраваныя сілы для аховы гэтага раёна. Але ў гэты час дыверсанты рыхтаваліся да правядзення дыверсійнай аперацыі паміж прыпыначнымі пунктамі Бярэзіна і Неманіца на перагоне «Навасады-Барысаў», якую ў выніку і правялі.

Вынікі У выніку першай хвалі праведзеных акцый, баючыся дыверсій, РЧ спыніла транзіт ваенных эшалонаў па тэрыторыі Беларусі, а беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіравання лакаматывамі і выезду на перагоны. Кошт адной рэлейнай шафы складае дзясяткі тысяч долараў ЗША, а «рэмкамплектаў» для замены знішчаных шаф у Беларусі засталося адзінкі.

З’явіліся звесткі аб тым, што расійскія войскі пачалі перавозіць боепрыпасы для большай маскіроўкі ў паўвагонах (паўвагоны ў асноўным едуць накрытыя тэнтамі), якія для гэтага не прадугледжаны, што парушае нормы бяспекі па перавозцы небяспечных грузаў. Абазначэнняў, што ў групе вагонаў перавозіцца груз з 1 класам небяспекі, няма.

19 сакавіка кіраўнік праўлення «Укрзалізніцы» Аляксандр Камышын паведаміў, што чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Украінай больш няма, і падзякаваў за гэта сумленным работнікам чыгункі Беларусі:Я нядаўна звяртаўся з заклікам да беларускіх чыгуначнікаў не выконваць злачынныя загады і не весці расійскія вайсковыя эшалоны ў бок Украіны. На сённяшні дзень я магу сказаць, што чыгуначных зносін паміж Украінай і Беларуссю няма.

Рэакцыя У беларускім МУС не сталі хаваць, што прычынай гэтых нападзенняў стала вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Пасля першых выпадкаў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Казакевіч заявіў:Папярэджваем усіх, хто нават падумае рабіць любыя супрацьпраўныя дзеянні на Беларускай чыгунцы: усе яны будуць кваліфікаваны як акт тэрарызму, рэакцыя будзе максімальна жорсткай. Заклікаючы да міру ва Украіне, яны фактычна заклікаюць да вайны і здзяйснення тэрактаў у нашай краіне. Прыведзеныя факты мы расцэньваем як акты тэрарызму. І нясуць яны пагрозу, у першую чаргу, не дзяржаве, а людзям.У Беларусі масава блакіравалі чыгунку ў 2020 і 2021 гадах пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Зрэшты, тады на «рэйкавых партызан» узбуджалася крымінальная справа па мякчэйшых артыкулах, напрыклад, па ст. 309 («Наўмыснае выключэнне транспартнага сродку або шляхоў зносін»).