«Куфэ́рак Ві́леншчыны» — гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся з кастрычніка 2000 года ў Маладзечне на беларускай мове неперыядычна.
Змяшчаў матэрыялы, прысвечаныя краязнаўству, гісторыі, фальклору, этнаграфіі, станаўленню асветы на Віленшчыне, прапагандаваў творчасць мясцовых пісьменнікаў і мастакоў. Кожны нумар прысвечаны пэўнай гістарычнай асобе або роду Віленшчыны.
Рэдактар-выдавец — Міхась Казлоўскі.
З 2000 па 2008 год выйшла 13 нумароў. У 2012 годзе выйшаў 14-ы нумар. У 2013 годзе надрукаваны 15-ы нумар часопіса.
На думку Аляксандра Пашкевіча, многія з матэрыялаў краязнаўчага часопіса можна таксама выкарыстоўваць у акадэмічнай навуцы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі