Моніка Крымадзі () (, Дыбер, Дыберская вобласць, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адмовілася ад пасады першай лэдзі Албаніі — перадаўшы гэтую ролю старэйшай дачкі Боры.
Біяграфія Скончыла сярэднюю школу ў Тыране. З 1992 года вучылася на прыродазнаўчым факультэце Тыранскага ўніверсітэта па спецыяльнасці хімік-арганік.
У 1991 годзе была адным з членаў-заснавальнікаў FRESSH (моладзевая арганізацыя Сацыялістычнай партыі Албаніі). У студзені 1992 года яна была абрана членам прэзідыума, а ў маі таго ж года яна была абрана генеральным сакратаром I і II кангрэсаў FRESSH. Да красавіка 2002 займала пасаду прэзідэнта FRESSH. З 1995 па 2000 год яна абіралася віцэ-прэзідэнтам IUSY.
З 1999 года вучылася ў Еўрапейскім цэнтры па вывучэнні пытанняў бяспекі імя Джорджа Маршала ў Гарміш-Партэнкірхене. На парламенцкіх выбараз 2001 года была абрана дэпутатам Народнага сходу Албаніі. Двойчы абіралася ў муніцыпальны савет Тыраны, ад якога яна стала сакратаром дэлегацыі ў Савеце Еўропы.
У 2000—2002 гадах вучылася на эканамічным факультэце Тыранскага ўніверсітэта, атрымала ступень магістра па бізнес-адміністраванні. Працягнула навучанне ў аспірантуры.
У верасні 2004 года яна стала адным з заснавальнікаў партыі Сацыялістычны рух за інтэграцыю (LSI), якая адкалолася ад Сацыялістычнай партыі Албаніі. 5 ліпеня 2017 года была абрана новым старшынёй Сацыялістычнага руху за інтэграцыю. На парламенцкіх выбарах 2021 года Сацыялістычны рух за інтэграцыю (LSI) пад старшынствам Монікі Крымадзі пацярпеў поўнае фіяска, набраўшы 6,81% і атрымаўшы толькі 4 мандаты, што на 15 мандатаў менш, чым на парламенцкіх выбарах 2017 года.
Публічная дзейнасць Моніка Крымадзі праспявала дуэтам з Майліндай Брэгу на албанскім музычным конкурсе Kënga Magjike у 2005 годзе, на якім была адным з членаў журы.
Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Албаніі Катэгорыя:Выпускнікі Тыранскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2001—2005) Катэгорыя:Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2017—2021) Катэгорыя:Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2021—2025) Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай партыі Албаніі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнага руху за інтэграцыю