Ваенны гарадок — спецыяльная тэрыторыя з будынкамі, якія прызначаныя для размяшчэння ў іх адной альбо некалькіх воінскіх часцей, устаноў, ваенна-навучальных устаноў, прадпрыемстваў узброеных сілКоллектив авторов. Статья «Военный городок» // Советская военная энциклопедия в 8-ми томах (2-е издание) / Под ред. Огарков Н. В.. — М.: Воениздат, 1978. — Т. 2. — С. 266. — 654 с. — 105 000 экз..
Арганізацыя ваенных гарадкоў на Захадзе прыкладна падобная з прынятай на постсавецкай прасторы.
Кіраванне За захаванне статутнага парадку і функцыянаванне аб’ектаў ваеннага гарадка адказвае камандзір вайсковай часці, якая размяшчаецца ў ім.
У выпадку размяшчэння ў ваенным гарадку некалькіх воінскіх часцей і ўстаноў, загадам начальніка гарнізона вызначаецца старэйшы ваеннага гарадка, распараджэння якога з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх вайскоўцаў гарадкаКоллектив авторов. Статья «Военный городок» // Военная энциклопедия / Под ред. П.В. Грачёв. — М.: Воениздат, 1994. — Т. 2. — С. 197. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-00299-1. і асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі ваеннага гарадка.
Склад Ваенны гарадок звычайна разбіваецца на наступныя тэрыторыі (участкі) пад размяшчэнне наступных аб’ектаўКоллектив авторов. Статья «Военный городок» // Военный энциклопедический словарь / Под ред. Горкина А. П.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 2001. — Т. 1. — С. 324. — 848 с. — 5000 экз. — ISBN 5-85270-219-6.: службова-казарменная — штабы, казармы (інтэрнаты), навучальныя класы, пляцы, трэніровачныя пляцоўкі, каравульныя памяшканні, салдацкія (курсанцкія) сталовыя і чайныя, клубы, медыцынскія пункты; тэхнічная — паркі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, майстэрні для рамонту і абслугоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі; складская — склады і сховішчы матэрыяльных сродкаў; жылая — дамы для афіцэраў, прапаршчыкаў, мічманаў, звыштэрміноваслужачых, рабочых, грамадзянскіх служачых, членаў іх сем’яў, а таксама прадпрыемствы культурна-бытавога прызначэння.
Па-за ваеннага гарадка размяшчаюцца аб’екты, неабходныя для забеспячэння баявой падрыхтоўкі: навучальныя стрэльбішчы, танкадромы, аўтадромы, інжынерныя палігоны.
Парадак
Ахова ваеннага гарадка і парадак пропуску на яго тэрыторыю (прапускны рэжым) арганізуецца загадам камандзіра часці альбо старэйшым ваеннага гарадка ў залежнасці ад важнасці аб’ектаў, якія знаходзяцца ў імКоллектив авторов. Статья «Военный городок» // Советская военная энциклопедия в 8-ми томах (2-е издание) / Под ред. Огарков Н. В.. — М.: Воениздат, 1978. — Т. 2. — С. 266. — 654 с. — 105 000 экз..
Для выканання прапускнога рэжыму ствараюцца кантрольна-прапускныя пункты (КПП) для забеспячэння пропуску (выхаду) вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб, а таксама вынасу або вывазу (увозу) якой-небудзь маёмасціКоллектив авторов. Статьи «Контрольно-пропускной пункт» и «Контрольно-технический пункт» // Военная энциклопедия / Под ред. Сергеев И. Д.. — М.: Воениздат, 1999. — Т. 4. — С. 161-162. — 583 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01655-0..
Нарматыўна-прававымі актамі, якія рэгламентуюць ахову ваеннага гарадка і прапускны рэжым на яго тэрыторыю, ва УС СССР з’яўляўся Статут гарнізоннай і каравульнай службы (СГіКС), загады і інструкцыі.
Гл. таксама Ваенная акруга Гарнізон Ваенны гарадок № 1 Дом афіцэраў
Спасылкі «Красная Звезда» об открытии военных городков. «Время» о передаче военных городков. Военные городки передаются муниципалитетам. Катэгорыя:Ваенная навука Катэгорыя:Узброеныя сілы