Со́ладзі — глебы стэпаў, лесастэпаў і паўпустынь. Утвараюцца пераважна з саланцоў пры іх пераўвільгатненні і рассаленні.

Фарміруюцца ў паніжэннях з неглыбокім заляганнем грунтавых вод пад вільготнымі лугамі, балотамі, бярозавымі і асінавымі калкамі па ўмовах прамыўнога рэжыму, які вядзе да разбурэння калоідаў верхняга гарызонту, памяншэння ў іх колкасці 2—3-валентных металаў (пераважна жалеза і марганцу) і павелічэння колькасці крэменязёму. Развіваецца верхні элювіяльны асаладзелы гарызонт на глыбіні 5—20 см. Соладзям уласціва слабакіслая рэакцыя гумусавага гарызонту з утрыманнем 2—8 % гумусу, глыбокае пранікненне гумусу ў гарызонты і агляенне глебы.

Соладзі сустракаюцца плямамі ў Заходняй Сібіры, у паўночнай і цэнтральнай частках Казахстана, у ЗША, Аўстраліі.

Урадлівасць соладзяў невялікая. Яны выкарыстоўваюцца пад сенажаці і пашы.

Літаратура

Катэгорыя:Глебы